Рэспубліканскі паэтычны конкурс імя Міколы Мятліцкага сярод маладых паэтаў


Рэспубліканскі паэтычны конкурс імя Міколы Мятліцкага сярод маладых паэтаў

26.08.2023                                                          Новости


1. Чарговы конкурс праводзіцца Саюзам пісьменнікаў Беларусі, прысвячаецца вядомаму паэту і перакладчыку, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, лаўрэату Спецыяльнй прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Мікалаю Міхайлавічу Мятліцкаму, з’яўляецца штогоднім і прымеркаваны да Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай песні і паэзіі.

2. Мэта конкурсу: выяўленне і падтрымка новых маладых талентаў.

3. У конкурсе могуць прымаць удзел маладыя паэты ва ўзросце да 30 гадоў, якія дасылаюць тры свае вершы на беларускай мове.

4. Тэматыка – самая розная: Радзіма, родны край, мір, сяброўства, стваральная праца, маці, прырода, супрацоўніцтва, каханне.

5. Творы дасылаюцца на адрас: г. Мінск, вул Фрунзэ, д. 5, 220034, Саюз пісьменнікаў Беларусі (каб 308) або на электронны адрас: mgo-oo-spb@mail.ru (з пазнакай – на конкурс імя Міколы Мятліцкага).

6. Канкурсанты ўказваюць сваё прозвішча, імя і імя па бацьку, дату нараджэння, адрас, тэлефоны для сувязі.

7. Творы прымаюцца да 1 мая 2024 г.

8. Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў чэрвені на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай песні і паэзіі ў г. Маладзечна, дзе лаўрэаты атрымаюць права выступіць са сваімі вершамі.

 

 

                                Міхась Пазнякоў,

                                              старшыня журы конкурсу.