
24.08.2023 Віншуем
Азаранка Наталля Пятроўна нарадзілася ў вёсцы Баронькі Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Дыяпазон яе паэтычных прыхільнасцяў вельмі шырокі, але яе паэзія лірычная, мяккая і кранальная. Наталля піша як на рускай, так і на беларускай мове. Але на якой бы мове не нараджаліся паэтычныя радкі, яны аднолькава гарманічныя, урачыстыя і непаўторныя.
У рэпертуары Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" ёсць песня на словы Наталлі Пятроўны. Музыка на верш “Ляці, мая песня” напісана кіраўніком ансабмля Вячаславам Шарапавым. Упершыню гэта песня прагучала і стала фінальнай на Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2009” у г.Кобрыне.
Аўтар зборнікаў вершаў “Небесных мыслей зеркала” (2012) «В аромат дождей» (2014), «Вернисаж судьбы» (2018), «Триннадцать месяцев» (2020).
Шчыра віншуем Наталлю Пятроўну з юбілеем. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай творчай энергіі.
Савет Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ