
01.08.2023 Спачуваем
Фёдар Канстанцінавіч Саевіч нарадзіўся 17 мая 1932 года ў вёсцы Ясень Пружанскага раёна. Вучыўся ў Сідраўскай, Ясеньскай і Андрыянаўскай пачатковых, Шарашоўскай і Камянюкскай сярэдніх школах. Скончыў Полацкі лясны тэхнікум (1963), Усесаюзны сельскагаспадарчы інстытут завочнага навучання ў горадзе Балашыха (1968). Усё жыццё адпрацаваў у Белавежскай пушчы: спачатку лесніком-егерам, потым аб’язным, памочнікам ляснічага і 20 гадоў, да выхаду на пенсію ў 1992-м, – ляснічым.
Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2009 года.
Аўтар кніг “Записки лесничего Беловежской пущи”, “В Беловежских лесах”, “Беловежские корни” (усе – Мінск, 2007), “Беловежские были” (Мінск, 2009), “Баллада о Беловежской пуще” (Мінск, 2010), “Раздумья о Беловежской пуще” (Мінск, 2011), “Беловежская пуща – моя любовь, моя судьба” (Мінск, 2013), “Беловежская пуща: ВЕК ХХ” (Мінск, 2015), “Поколение 30-х. Становление жизненного пути” (Мінск, 2017), “Белавежская пуща” ( Мінск,2019), “Моя малая родина – Беловежская пуща». ( Мінск, 2020)
За гады працы атрымаў 20 грамат ад розных арганізацый і ўстаноў, у тым ліку Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру” (2015). Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2017), лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу “Духоўная веліч” ( 2022)
Калектыў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра смуткуе з прычыны смерці ФЁДАРА КАНСТАНЦІНАВІЧА САЕВІЧА і выказвае глыбокія спачуванні яго родным і блізкім, сябрам і паплечнікам.