
28.07.2023 Віншуем!
Калегі па пяру шчыра і сардэчна віншуюць Міклашэвіч Ганну Іванаўну з 50-гадовым юбілеем.
Ганна Міклашэвіч сваё жыццё непарыўна звязала з роднай літаратурай. Яна не толькі працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, але і сама піша вершы. Паэтэса рэгулярна друкуецца ў рэспубліканскіх літаратурных выданнях, калектыўных зборніках, аўтар кнігі паэзіі «Пялёсткі сняжынак». Сярод прыхільнікаў яе творчасці – і дарослыя, і дзеці.
Жадаем Ганне Іванаўне моцнага здароўя, творчага натхнення і дабрабыту!
З павагай,
старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. М. Крыванос