
22.05.2023 Новости
У Доме дружбы адбыліся два літаратурна-музычныя вечары, прысвечаныя персідскай мове і класікам персідскай паэзіі, з удзелам пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран. Першае мерапрыемства, на якім акцэнтавалася ўвага пераважна на творчасці Абульхасіма Фірдаўсі, правёў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў. Тут выступілі Часова павераны ў справах Ірана ў Беларусі Алі Сейф і прафесар Таназ Аскары -- з прамовамі аб сяброўстве і супрацоўніцтве паміж Іранам і Беларуссю, значэннем вялікіх набыткаў персідкай паэзіі для нашага часу. Вершы персідскіх паэтаў прагучалі на персідскай, таджыкскай, рускай і беларускай мовах -- у выкананні супрацоўніка Пасольства Ірана Зангі Абадзі Мартазы, дарадчыка Пасольства Таджыкістана ў Беларусі Ісазода Талабшо, акцёра і рэжысёра Нацыянальнай Тэлерадыёкампаніі Беларусі Алега Вінярскага, выхаванцаў тэатра "Акцёр" СШ нумар 218 г. Мінска Ангеліна Рудаўскай і Паліны Барысенка. Вершы персідскім паэтаў А.Хаяма і А. Фірдаўсі ў сваіх перакладах на беларускую мову прачыталі паэты і перакладчыкі, лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Віктар Шніп і Міхась Пазнякоў. Шматлікія слухачы з прыемнасцю апладзіравалі і навучэнцам Мінскай музычнай школы нумар 1 Раману Зубакіну, Данілу Васількевічу і канцэртмайстру Галіне Яхінай, якія выканалі некалькі музычных твораў на ўсходнія матывы.
Другая творчая вечарына была цалкам прысвечана 975-годдзю з дня нараджэння класіка персідскай паэзіі, філосафа, матэматыка і астранома Амара Хаяма. У выступленнях прадстаўнікоў Пасольства і Парламента Ісламскай Рэспублікі Іран, старшыні таварыства дружбы "Беларусь-- Іран" рэктара Акадэміі кіравання пры Адміністрацыі Прэзідэнта РБ Вячаслава Даніловіча, пісьменнікаў прагучала нямала цёплых слоў аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Іранам, аб значэнні спадчыны вялікага мудраца А.Хаяма ў развіцці культурных сувязяў, узбагачэнні сусветнай літаратуры. Гучалі вершы Амара Хаяма на розных мовах у выкананні навучэнцаў СШ нумар 218 і студэнтаў факультэта міжнародных адносін БДУ. Свае пераклады твораў А.Хаяма на беларускую мову прачыталі Міхась Пазнякоў і Віктар Шніп. Паэт і перакладчык Хізры Асадулаеў акучыў вершы класіка персідскай паэзіі ў сваім перакладзе на родную карацінскую мову. Зноў музычнымі нумарамі вечарыну аздобілі навучэнцы Мінскай музычнай школы нумар 1. Правяла імпрэзу педагог СШ нумар 218 Алена Ваўнейка. Усё выступоўцы атрымалі ў падарунак ад Пасольства Ірана статуэткі А. Фірдаўсі і А. Хаяма.
Павел Кузьміч
Фота аўтара