
22.05.2023 Новости
Па ініцыятыве кіраўніцтва СПБ на Вайсковых могілках праведзены суботнік з удзелам пісьменнікаў сталічнага аддзялення, да якіх актыўна далучыліся супрацоўнікі дзяржаўных літаратурных музеяў сталіцы і Дома літаратара. Удзельнікі ўсклалі кветкі і ўпарадкавалі тэрыторыю вакол магіл народных песняроў Беларусі Якуба Коласа і Янкі Купалы, а таксама дагледзелі магілы такіх выбітных пісьменнікаў як Кузьма Чорны, Паўлюк Трус, Алесь Гурло, Валянцін Таўлай, Міхась Клімковіч, Георгі Шчарбатаў, Уладзімір Агіевіч і інш. Дарэчы, такія суботнікі сталі ўжо традыцыйнымі для Саюза пісьменнікаў Беларусі. У мінулым годзе, напрыклад, пісьменнікі годна папрацавалі на Усходніх могілках, дзе знайшлі свой вечны спачын многія знакамітыя майстры мастацкага слова.
Міхась Журавіна
Фота аўтара