Скарынавых слоў адгукнулася рэха


Скарынавых слоў адгукнулася рэха

11.07.2017                                      Новости 


500 гадоў таму – 6 жніўня 1517 года – у Празе выйшла першая друкаваная кніга на старабеларускай (менавіта беларускай, зразумелай беларусам) мове – Псалтыр, якая лічыцца адной з самых папулярных і распаўсюджаных у хрысціянстве кніг Бібліі. Гэтай кнігай першадрукар Францыск Скарына паклаў пачатак усяму беларускаму кнігадрукаванню. 


Пакуль пісаў гэтыя радкі, у Інтэрнэце паспеў прачытаць бязглуздыя радкі нейкага-некага, маўляў, адкуль магла быць тады беларуская мова. Чалавеку няўцям, што тыя кнігі якраз і напісаны на той прадаўняй нашай мове, якая пасля выкрышталізавалася ў сённяшнюю, слоўнікавую, афіцыйную.

Напярэдадні знакавага юбілею, 3 жніўня, у Мінску, у Доме літаратара, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абвешчанага напачатку бягучага года Саюзам пісьменнікаў Беларусі літаратурнага конкурсу “Скарынавай душой узлашчанае слова”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядомыя пiсьменнiкi, журналiсты, першыя асобы Саюза пісьменнікаў Беларусі і, натуральна, самі пераможцы (школьнікі і дарослыя, юрысты і філолагі, настаўнікі і студэнты, жыхары сталіцы, райцэнтраў, вёсак Беларусі з самых аддаленых яе глыбінак, а таксам з далёкага замежжа) разам са сваімі настаўнікамі – кіраўнікамі творчых прац, матулямі і нават сямейнымі спадарожнікамі жыцця. Так што геаграфія і ўзроставыя межы ўдзельнікаў аказаліся надзвычай шырокімі. Як і жанравы дыяпазон: паэзія, проза, драматургія, казкі, публіцыстыка…

Узнагароды – Дыпломы і арыгінальныя металічныя статуэткі з выявай Ф.Скарыны на каменнай аснове (дарэчы, на цырымоніі ўзнагароджання прысутнічаў і дырэктар прадпрыемства “Арт-Касцінгс”, якое іх вырабляе, Юрый Мікалаевіч Палякоў) – уручалі пераможцам старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец і яго намеснік, ён жа ініцыятар і кіраўнік конкурсу, Анатоль Крэйдзіч.

Усяго пераможцаў шасцёра: трыццацігадовы Антось Уласенка з Маладзечна (драматычны нарыс “Францыск Скарына. Ля выйсця дарог”), Таццяна Лашук з г. Гродна (нарыс“Аб чым спявае жалейка»), 51-гадовы Глеб Ганчароў з Мінска (паэтычная падборка), пятнаццацігадовы Кірыл Анацка з в. Карані Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці (паэма “Сказ пра друкара Скарыну”), Святлана Кабанава з г.Дзюсельдорф, што ў Германіі (паэтычная падборка), шаснаццацігадовая Яна Тарасевіч з в.Сямігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, якая прыехала з матуляй, а матуля яшчэ і выступіла вельмі прыгожа (навела “Неацэнны дар нябёсаў”).

Не абышлося падчас узнагароджання пераможцаў і без прыкрага моманту. Так, атрымліваючы дыплом і статуэтку Францыска Скарыны з рук старшыні СПБ Мікалая Чаргінца, Антось Уласенка абурыўся тым, што старшыня пісьменніцкага саюза віншаваў яго на рускай мове, якую спадар Уласенка абазваў мовай акупантаў. Што тут можна сказаць? Такія хамскія паводзіны не толькі не спрыяюць падтрымцы і развіццю роднай мовы, але і шкодзяць пашырэнню сімпатый да яе жыхароў Беларусі. Пры тым, што сам Мікалай Чаргінец, узначальваючы Саюз пісьменнікаў Беларусі, зрабіў так шмат для развіцця беларускай мовы, для папулярызацыі беларускамоўных аўтараў, маладому “змагару за беларушчыну” і не снілася. Больш за тое, менавіта па яго ініцыятыве назвы многіх вуліц у Беларусі пададзены сёння на беларускай мове. Аднолькава паважаючы дзве нашы дзяржаўныя мовы – беларускую і рускую, Саюз пісьменнікаў Беларусі заўсёды, ва ўсіх конкурсах, ацэньваў аўтараў не па прыналежнасці да той ці іншай мовы, а па мастацкаму ўзроўню іх твораў.

Вось і на гэтым конкурсе, атрымаўшы твор Антося Уласенкі, які ён, як напісаў у электронным лісце, "з усёй павагай" прыслаў у СПБ, арганізатары конкурсу ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, ведаючы пра палітычныя прыхільнасці намінанта, тым не менш, спадзеючыся на яго сумленне, паставіліся аб'ектыўна да яго твора і прызналі яго адным з пераможцаў конкурсу. На гэта "пераможца" адказаў хамствам падчас уручэння ўзнагароды. Маўляў, я не пацісну Вашую руку, бо Вы віншуеце “на сабачай расейскай мове”. Што ж, няхай гэтая хамская выхадка застанецца на яго сумленні. Хочацца толькі дадаць: хай людзі, для каго беларуская мова зяўляецца роднай, ні ў якім разе не асацыююць сапраўдных беларусаў, якія любяць сваю мову і паважаюць іншыя мовы, з такімі вось бессаромнымі адшчапенцамі, якія ганьбяць беларускую нацыю. Ён жа прадэманстраваў сваю пагарду не толькі перад М.І.Чаргінцом, але і такімі ж іншымі прысутнымі ў зале пераможцамі конкурсу, як і ён, а калі ўлічыць, што пра яго брыдкі ўчынак апазіцыйныя СМІ раструбілі па ўсім свеце, то і ўсімі прыстойнымі беларусамі – і рускамоўнымі, і беларускамоўнымі, перад усімі расіянамі, за справядліва было б панесці адпаведную адказнасць.

Улічваючы тую акалічнасць, што сярод дасланых прац аказалася многа такіх, якія ніяк нельга пакінуць не адзначанымі, вырашана было  яшчэ шасцярых удзельнікаў творчага спаборництва ўзнагародзіць заахвочальнымі граматамі. У іх ліку Дар’я Парамонава (13 год), Дар’я Баршчэўская (14 год) і Настасся Сілюцкая (15 год) з г. Мінска, члены гуртка “Журналістыка” Дома дзяцей і моладзі “Золак”, якім кіруе выдатны педагог В. М. Паўлючэнка (яна таксама прымала ўдзел у імпрэзе, вельмі цёпла адазвалася пра сваіх выхаванак і ўвогуле пра гурток, на рахунку якога шмат творчых перамог); Кірыл Дзмітрук (14 год) з Віцебска, які прыехаў разам з матуляй (дэтэктыўна-забаўляльны расповед), Майя Галіцкая з г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці (апавяданне); Святлана Міхалькевіч 18 год) з вёскі Канвелішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці, якая прыехала з настаўніцай, кіраўніком публіцыстычнай працы выхаванкі Люцыяй Нос.

Пасля адкрыцця мерапрыемства верш, першыя два радкі якога далі назву конкурсу, зачытаў яго аўтар, вядомы пісьменнік Анатоль Зэкаў. Павіншавалі пераможцаў і распавялі пра справы, звязаныя з літаратурнай работай, конкурсам ды велічным юбілеем, знакамітыя майстры слова Навум Гальпяровіч, галоўны дырэктар радыёстанцыі “Беларусь”, Міхась Пазнякоў, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, Святлана Быкава, старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ, Уладзімір Мазго, намеснік галоўнага рэдактара   часопіса “Нёман”, Рагнед Малахоўскі, старшыня савета СПБ па рабоце з маладымі літаратарамі. А своеасаблівую рысу падвёў Уладзімір Вялічка, які ў маладосці быў памочнікам Пятра Міронавіча Машэрава, заснаваў і працяглы час рэдагаваў часопіс Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларуская думка”, а зараз галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага, духоўна-асветнага і навуковага часопіса Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі “Белая вежа”.

 

Адметна, што выява той самай статуэткі, якая ўручалася пераможцам, прысутнічае і на кожным Дыпломе, на кожнай Грамаце.

Насуперак заявам скептыкаў і нядобразычліўцаў наконт таго, што ў беларускай літаратуры няма будучыні, конкурс яскрава даказаў, што яна якраз ёсць: усе тэксты пераможцаў напісаны па-беларуску – без прымусу і хоць якіх-кольвек арыенціровак.

Як заўважыў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, конкурс ладзіўся з мэтай паказаць адметнасці пісьменніцкай работы, каб праз зварот да ўласнай літаратурнай творчасці яго ўдзельнікі зацікавіліся кнігай і чытаннем у цэлым, а таксама прыцягнуць увагу да беларускага першадрукара як да велічнай постаці сусветнага маштабу.

 

Выдатныя музычныя нумары дарылі ўсім прысутным у зале член Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдатная паэтэса Таццяна Атрошанка з Маладзечна, якая выконвала песні на ўласныя вершы і ўласную музыку, прычым, настолькі прафесійна, што ўсе былі ў захапленні, а таксама яе дачушка Дар’я, неаднаразовая ўдзельніца фінальных конкурсаў Еўрабачання. Яна папросту ашаламіла публіку сваім талентам.

 

Антаніна КІТ.

 

Прапануем Вашай увазе падборку выказванняў некаторых карыстальнікаў Інтэрнэта, якія, прачытаўшы пра ганебны ўчынак Уласенкі ў “Нашай ніве”, выказалі сваё стаўленне да яго на сайце выдання (напрошваецца каментар і да паводзін саміх так званых свабодных СМІ, якія рассмакавалі тое, што не варта ўвагі, і ні слова не сказалі пра галоўнае – пра сам конкурс, шмат у чым унікальны). Брыдка. Возь і людзі ў гэткім жа ключы выказваюцца.

 

 

DjonnyD / 

04.08.2017 / 13:00

Если сказал, что не пожмет руку из-за русского языка, то Чергинец прав. 
http://nn.by/?c=ar&i=195202

 

Дзядьзька ў Вiльнi / 

04.08.2017 / 13:54

Ну я разумею Чаргiнца. Магчыма, ённаватмаерацыю. Але хачу сказацьдругое. Калiбеларусамоўныябудуцьпаводзiцьсябенепрыгожа, анiхто на мовегаварыць не захоча. Для сябе я вырашыў так: усёдобрае, штомушуказаць, кажу на мове. Калiтрэбавылаяцца, для гэтага i язык iснуе. Трэба, каблюдзiразумелi: мова - прыкметавыхаванагадыадукаванагачалавека. Мова - гэтапрыгожа. 

А падаў руку, не падаў... ну што той хлапецдобрагазрабiў? Аднонегатыўвыклiкаў. Як некалiв'етнамцыказалi: "Усiмвядома: выхаванычалавек - адзначае, штоёнадукаваны. Але адукаваны - не адзначае, штовыхаваны."
http://nn.by/?c=ar&i=195202

 

змагар /

04.08.2017 / 13:56

В этой ситуации я на стороне Чергинца. Змагары неадекватны.
http://nn.by/?c=ar&i=195202

тамара / 

04.08.2017 / 13:58

Нямапавагіцяпер у маладых ,ганьба -хлопцу .
http://nn.by/?c=ar&i=195202

 

Мария /

04.08.2017 / 17:48

А сам Власенко что-то не очень стеснялся разговаривать по-русски в годы университета и учиться в сербско-РУССКОЙ группе при наличии сербско-белорусской. Позер
http://nn.by/?c=ar&i=195202

 

дарога / 

05.08.2017 / 08:48

Заместитель главы СПБ Анатолий Крейдич, который был свидетелем произошедшего, считает, что Антон Власенко поступил не красиво.«Антон, конечно, перегнул палку. Митинг там чуть не устроил. Так нельзя. Это же было абсолютно неполитическое мероприяие. Просто награждали самых лучших авторов. Среди них он занял первое место. Все же нормально. Нет, надо как тому ребенку капризничать. Мы все поддерживаем беларушчыну, но нужно делать все цивилизовано, а не кричать. Как автор он, конечно, силен, но как человек ...» — заявил Анатолий Крейдич.
http://nn.by/?c=ar&i=195202

 

Юрмала / 

05.08.2017 / 09:07

Восьштопавiнназдарыцца у галавекабстарэйшамучалавеку  нясцiтакiiдыятызм. Нунапiсау ты кнiжку на мове, ну прачытаеяеадзiнадсотакнасельнiцтва, бобольш не здолее, потымбудзяш сам думацькабяеперавялi на «акупацыйну» мову, кабзрабiцьбольшдаступнай для людзей. Акупацыйнамоваянапавiннабыцьненавiсна для народа, павiнныбыцьузброеныяакупанты, акупацыйнырэжым. А у нас што, 99% народа размауляе па руску , з iхможа 50% з дзяцiнства I другой мовы не ведаюць. 1% размауляе па беларуску , y гэтымадсоткуiснуечасткапрыпыляныхякiя як быкi на тарыдзекiдаюцца на усе што не па беларуску. Такiхтрэбалячыць, богэта не норма, гэтаадхiленне. Панадзяваюцьвышыванак, льняных порткау, ленту бчб у валасы у плятуць I коузаюцца па Мiнску з адноймэтай - сябекаханагапрадэманстраваць, а потымдакалупацца да чагонебудзьакупацыйнага.
http://nn.by/?c=ar&i=195202

 

Юмарэска /

05.08.2017 / 09:59

Вось у весь час хочаццазапытаць "Зкiм бы Вам ляпей было на востраве з беларускамоунымiдыетам, цi з рускамоуным нармальным чалавекам?" Мяркуюштогэтыпicьменнiквыбрау бы iдыета, боужэ у самаго не усе у хаце. Што ты чаупеш на мерапрыемствi? Хацяможаужо пьяны быу?
http://nn.by/?c=ar&i=195202

 

Варажэй / 

05.08.2017 / 11:27

як чалавекхамло, то хай енхоць на старабеларускайразмауляе, хамломзастанецца, можаталенавiтым, але хамлом. У прыканцыхамлоперасiлiцьталент, I выкiнечалавека на сметнiкжыцця.
http://nn.by/?c=ar&i=195202

 

Влад / 

05.08.2017 / 11:28

Вы чего, господа комментаторы, на Чергинца понаехали? Разве он что-то плохое сказал о мове? НЕТ! Он говорил о парне, который повел себя как глупец: не пожать руку только за то, что Чергинец не поздравил его по-белорусски - дурь. Такими, как этот парень, нельзя гордится, иначе мы далеко зайдем.
http://nn.by/?c=ar&i=195202

 

ROS / 

05.08.2017 / 19:53

Не стыдно? Пожилого человека так поносить. Вы же сами своего собственного языка толком не знаете, и  говорите, и пишете на нем с ошибками, с полонизмами, германизмами. Выучите хорошо свой родной язык, а уж потом делайте замечания. Кстати, а почему в белорусском языке нет проверочных слов?
http://nn.by/?c=ar&i=195202

 

Палешучка /

06.08.2017 / 10:18

Такие как Власенко только отвращают от белорусского языка. Хамство никто не уважает и, надеюсь,  белорусы  тоже. И если такие как Власенко будут хозяевами в Беларуси, то ничего хорошего эту страну не ждет. С хамами мы вечно будем на задворках.
http://nn.by/?c=ar&i=195202

 

Анатоль / 

06.08.2017 / 13:32

Чергинец Николай.Беспартийный. Член Союза писателей Беларуси, Белорусского союза журналистов, Белорусского союза кинематографистов, секретарь Международной ассоци­ации писателей-баталистов. Награды: ордена Ленина, Боевого Красного Знамени, два Красной Звез­ды (СССР), Почета (Республика Беларусь), «За храбрость» и Красного Зна­мени (ДРА), орден «Звезда Югославии» II степени; 30 медалей СССР, Рес­публики Беларусь, Республики Афганистан, Республики Польша; премии имени А.Фадеева, В.Пикуля. За разноплановые достижения в области науки и культуры, литературы и политической деятельности занесен в Книгу рекор­дов Гиннеса (1998). Женат, двое детей.   Сочинения, труды: более 50 научных работ и более 30 художественных произведений, часть из которых включена в серию «Мастера советского де­тектива»; сценарии трех художественных фильмов.

Кто такой Власенко? Ничего в интернете про него нет. Что он написал? Сейчас он стал известен тем, что нахамил Чергинцу?
http://nn.by/?c=ar&i=195202

 

Цвярозы / 

06.08.2017 / 22:46

Сапраўды. Змагароў развялося... шкада, што так падстаўляюць нармальных беларусаў.

Чалавек - генерал для справы добрай стараецца, беларускую мову падтрымлівае, а яму нож у бок... сапраўдны змагар Уласенка


http://nn.by/?c=ar&i=195202