Вядомы беларускі пісьменнік, паэт, мовазнаўца і перакладчык Міхась Пазнякоў абраны акадэмікам Міжнароднай літаратурна-мастацкай Акадэміі Украіны


Вядомы беларускі пісьменнік, паэт, мовазнаўца і перакладчык Міхась Пазнякоў абраны акадэмікам Міжнароднай літаратурна-мастацкай Акадэміі Украіны

04.08.2017                              Новости 


Прыемная навіна прыйшла ў Саюз пісьменнікаў Беларусі з братняй Украіны.

Вядомы беларускі пісьменнік, паэт, мовазнаўца і перакладчык Міхась Пазнякоў абраны акадэмікам Міжнароднай літаратурна-мастацкай Акадэміі Украіны. Такім чынам украінскія калегі адзначылі яго ўклад ва ўмацаванне беларуска-украінскіх літаратурных сувязяў і перакладанне сучаснай украінскай паэзіі на беларускую мову. Дарэчы, раней такім высокім званнем уганараваны і наш вядомы паэт і перакладчык Анатоль Аўруцін.

Павел КУЗЬМІЧ