“Не знішчыць слова гэта, Не вытруціць нікому”


“Не знішчыць слова гэта,  Не вытруціць нікому”

10.07.2017                                       Новости 


Нататкі на палях творчых работ, дасланых  на літаратурны конкурс “Душой Скарыны ўзлашчанае слова”  


О, колькі нам адкрыццяў дзіўных!.. Помніце класічнае з вялікага Пушкіна? І вось жа прынёс асветы дух мноства прыемных сюрпрызаў на конкурс “Скарынавай душой узлашчанае слова”, абвешчаны Саюзам пісьменнікаў Беларусі напачатку 2017-га – года Францыска Скарыны, з нагоды і ў гонар паўтысячагоддзя запачаткавання беларускага пісьменства.

Улічваючы тую акалічнасць, што ўдзел у захапляючым спаборніцтве прынялі не толькі пачынаючыя, але і вядомыя пісьменнікі, такія, прыкладам, як Георгій Марчук, Васіль Ткачоў, Зіновій Прыгодзіч, Яўген Хвалей, Георгій Тамашэвіч, Яна Явіч, Васіль Макарэвіч ды многія іншыя, нельга не прызнаць, што ён прайшоў на найвышэйшым узроўні. На вялікі жаль, Васіль Сцяпанавіч Макарэвіч не дачакаўся вынікаў конкурсу, а быў бы вельмі ўсцешаны. Не, не перамогай свайго асабістага твора “Паэма Скарыны”, у якім кожны радок апякае мастацкай веліччу. Услухацца толькі:

Каму, можа,

Д’яблу было на руку,

Што мы не маглі з ім калісьці раскрыліцца?

Як быццам не ён на друкарскім станку

Адціснуў Святое Пісанне

Кірыліцай.

 

Скарына

Для люду старонкі адкрыў,

Каб розных іудаў на свеце паменела.

І свежым дыханнем, нібыта ад крыл,

Ад сказаў біблейскіх адразу

Павеяла.

Такім пафасам прасякнута ўся паэма. Яна вартая ўвагі самай шырокай аўдыторыі.

Але ж тут іншае важна: майстры слова вырашылі саступіць перад тымі, хто толькі спрабуе сябе ў слоўным прыгожым мастацтве. Тым больш, што ў заплечніку знакамітасцяў і так шмат узнагарод і пашанот, і яны, як той лакаматыў, узяліся падцягваць пачынаючых да вышэйшага ўзроўню, чаму паспрыяе, канечне ж, прэмія пісьменніцкай арганізацыі краіны.

Гэта вялікае шчасце – спрычыніцца да творчасці сапраўдных майстроў слова, разам з імі, як бы пафасна тое ні гучала, удельнічаць на роўных у прэстыжным рэспубліканскім конкурсе. Дарэчы, прэстыж яго ўзнялі самі канкурсанты. Іх працы настолькі моцныя, што шасці прызавых месцаў (адно першае, два другіх і тры трэціх) яўна недастаткова, таму вышукваюцца магчымасці заахвоціць і іншых удзельнікаў літаратурнага спаборніцтва. І гэта будзе правільна, бо каму, як не пісьменніцкай арганізацыі краіны, заўважаць і падтрымліваць новыя літаратурныя таленты Беларусі.             

Каб не быць галаслоўным, прывяду прыклады – вытрымкі з тэкстаў не толькі пераможцаў, але і работ, якія хоць не ўдастоены прэмій, ды безумоўна вартыя іх. Такіх у конкурсным партфелі болей чым дастаткова. Але пачнем усё ж з прац пераможцаў. Тым больш, што яны могуць быць прэтэндэнтамі (і вартыя такога гонару) на тое, каб іх тэксты гучалі з высокай сцэны ў Полацку падчас святкавання Дня беларускага пісьменства. І не толькі тэксты, але і інсцэніроўкі, драматычныя дзеі. Услухаймася хоць бы ў невялічкую частку такога расповеду, які аўтар назваў драматычным нарысам, хоць ён выдае на паўнавартасную п’есу. Яго імя – Антось Уласенка. Трыццаць гадоў. Жыве ў г.Маладзечна. Дзіўна, што пакуль не вядомы як літаратар. Напэўна, шмат хто пагодзіцца з такім сцвярджэннем, прачытаўшы частку першай сцэны яго драматычнага твора пад назвай “Францыск Скарына: Ля выйсця дарог”. Вось ён, пачатак твора, які члены журы конкурсу аднагалосна прызналі лепшым сярод літаратараў-пачаткоўцаў:

“Полацак, Верхні Рынак, 1494 год. Кірмаш на Запусты. Гоман, штурханіна. Паўсюль намёты гандляроў, яткі са смажанінаю, вазы гарбароў, касцярэзаў; паразвешаныя і парасстаўляныя вырабы краўцоў ды бондараў. Пранцысь – хударлявы хлопчык гадоў васьмі ў завялікім кажуху, відаць, з пляча старэйшага брата – ідзе праз натоўп з раззяўленым ротам і разглядаецца на ўсе бакі.

1-ы гандляр (голасна). Спадарычны-перапёлачкі, аддам малочнае парася за восем грошай! Шчупака – за злоты!

2-і гандляр. Людцы добрыя, кварта алівак – усягутанькі тры грошы, мера жыта – дваццаць чатыры, зімкі – дваццаць два.

Лірнік (напеўна вядзе аповед, калі-нікалі акампануючы сабе на ліры). Аляксандр Вялікі жа тады ва дванаццаці летах стаўся моцны, смелы, мудры і растропны, бо ся ўжо быў наўчыў зупольна ўсіх навук вызваленых праз вучыцеля свайго Арыстоцеля. І вось некаторага дня, калі ся праходжаў праз онае месца, дзе стаяў конь Дучэпал незміроны, і на яго глядзеў праз жалезныя краты, дзіваваўся вельмі.

Пранцысь праходзіць паўз манаха-бернардзіна ў шэрай сутане пад плашчом.

Манах-бернардзін (залазіць на бочку, каб яго лепей было чуваць). Святую праўду павядаю, ваўкалакі не слугуюць д'яблу, а супроць яго змагаюцца. Д'ябал іх ненавідзіць і б'е як сабак, бо ж яны і ёсць псамі Божымі, што людзям дабро чыняць, дарма што ў царкву не ходзяць.

Лірнік. А конь тады сцягнуў да яго шыю і пачаў яго руку лізаць. А потым, скланіўшы ногі свае, паў на зямлю перад ім, а падняўшы галаву сваю, пачаў востра глядзець на Аляксандра. Паразумеўшы Аляксандр павольнасць онага каня, атварыў краты, а ўшэдшы да яго, пачаў лёгка а лагодна па хрыбце гладзіць. А конь тэж заразом прыняўся перад ім так пакорна ласціць, яка калі пёс перад панам сваім. Потым Аляксандр, уседшы на яго, пачаў выязджаць за краты.

Манах-бернардзін (намагаецца перакрычаць кірмашовы гоман). Аж князь наш колішні Ўсяслаў Чарадзей таксама пярэваратнем быў, а людцам адно дабро чыніў. То нягожа нам на Божых псоў паклёп узводзіць, аджа зусім гэта не па-хрысціянску.

Пранцысь падыходзіць да сівога вайдэлота ў белай даўгой апранасе.

Вайдэлот (зычна). Шаноўнае спадарства, падыходзьце бліжэй і паслухайце старога чалавека, што прыплыў да вас у слаўны Полацак здаля, прайшоўшы шляхам Торвальда Вандроўніка і назбіраўшы па шляху багата гісторый дзіўных вам да расповеду. Дайце веры, магу расказаць і пра вогненых яшчарак-жывойтаў, якіх шанавалі нашыя бацькі, і пра нязгасны зніч у святой дуброве, і пра дзікі гон, што ляціць у хмарных нябёсах Поўначы, і нават пра таемныя справы алхімікаў-чарнадзеяў. Магу прадрачы далейшы лёс паводле вады, паветра, піўной шумы ці размаітых кляйнотаў. А наўзамен папрашу адно крыху вашых грошай. (Заўважае Пранцыся, затрымвае на ім пагляд і пільна ўглядаецца.) Як цябе завуць, хлопча? Ну, чаго ты, не бойся.

Вайдэлот робіць няўлоўны жэст рукою, і гоман вакол іх з Пранцысём няўзнак суціхае.

Пранцысь (нясмела). Я Пранцысь, сын Лукаша-скурніка.

Вайдэлот. Што ты хацеў бы пачуць, Пранцысю, сыне Лукаша?

Пранцысь (адводзіць вочы). Я... Я не ведаю, ці стане ў мяне грошай (сарамліва працягвае пару пенязяў). Усё, што маю.

Вайдэлот. Гатовы аддаць апошняе, абы дазнацца чаго новага? Ухвальна. (Бярэ пенязі і падымае Пранцысёву далонь да твару, углядаючыся.) У гэткім разе магу расказаць табе... (Адпускае далонь і змаўкае на пэўны час.) Магу расказаць тваю гісторыю, што знітаваная з гісторыяй гэтай зямлі. Напраўду незвычайная сустрэча. З табою ў Літве – дый не толькі ў Літве – пачнецца новая эпоха кніжнікаў і асветнікаў. Бо нашая эпоха, на жаль, набліжаецца да скону. (Паказвае рукою на лірніка і манаха-бернардзіна.) Наш час – час вайдэлотаў, лірнікаў, казаннікаў, бадзяжных казачнікаў – адыходзіць. Нехта, як я, разумее гэта і не спрабуе ўхапіць адлятаючыя гады, а нехта, як той манах, яшчэ доўга будзе чапляцца за мінуўшчыну і перашкаджаць надыходу будучыны. Але яна надыдзе. Непазбежна надыдзе. І разам з той будучынай згаснуць нашыя знічы і адыдуць у нябыт нашыя гісторыі: мае таемныя веды, манахавы баечкі пра ваўкалакаў і смяротныя грахі, легенды пра Аляксандра Македонскага і тройскіх герояў, – усё забудзецца, бо няма каму будзе іх расказваць. Вучоным і пісьменным не патрэбныя казкі, што гучаць ля начных вогнішчаў ці з амбонаў.

Пранцысь (збянтэжана, ледзь не плачучы). Але я не хачу! Не хачу, каб так сталася праз мяне. Я люблю слухаць гісторыі больш за што іншае. За што ж мне такое? Я і надалей жадаю, каб у царкве можна было пачуць пра дзівосныя дзеі апосталаў і святых, каб на кірмашах гучалі легенды пра Трышчана і Іжоту, Акасена і Нікалет, Саламона і Суламіту, каб...

Вайдэлот (перапыняе). Ты можаш захаваць усе гэтыя гісторыі, зберагчы іх для новай эпохі. Бо тая эпоха пачынаецца якраз з цябе.

Пранцысь. І што я дзеля гэта мушу зрабіць?

 

А далей разгортваюцца іншыя дзеі, якія даюць адказы на апошняе пытанне з гэтага ўрыўку. Заінтрыгавала? Калі так, то працягваем падарожжа па вельмі цікавым і глыбокім, як уся існасць і дзейнасць Францыска Скарыны, конкурсе. Спачатку ўслухаемся:

 

“Усмешкаю завiлiстых дарог

Усё жыццё вяла мяне трывога.

I Месяц, роўна, як усмешка Бога,

Прыўзняўкраёчкаўз’едлiвыхражок.

Чаго я здолеўвыхадзiцьсабе,

Калiбыў выгнаны з усiхпрытулкаў?

Калiштоднясцiраланогiмулка

Вандроўнiцтва ў нягодзе i журбе?

Навошта я пайшоў ад Палаты,

НяўдалыГутэнбергапаслядоўнiк?

Я доктарфiласофii… Садоўнiк…

Цiгэтагачакаў, Францiшак, ты?

Цiгэтагачакаў, калiвясной

Звалакваў з прышласцiтаемнывэлюм?

Калiшашковыпэндзаль Рафаэля

Твой твар на фрэсцызахаваўсцянной?

Чым я мiжволi Бога абурыў,

Штоён, не ўнiкшы ў сэнсмаiхмалiтваў,

Параскiдаў набор лiцвiнскiхлiтар

Па ўсiхгасцiнцах, дзе я толькiбрыў?

Няўжо мой плён у забыццiзагiне?

На ляхах кiнаварныявяргiнi,

Штобуквiцы, на аркушах, цвiтуць.

Якiцудоўныводар ад вяргiнь!

Так на варштацефарбай пах «Апостал».

Ах, мне б нарэшценаглытаццаўдосталь

Вадою з рук лiцвiнскiхберагiнь

 I свежасцю ад полацкiхвятроў,

Дзезбожжазоракззяе ў боскiмзрэб’i,

Штолiтары, пасеяныя ў небе,

Штоўсходыбеларускiхбуквароў.

 

Гэта толькі невялічкая частачка з дасланага на конкурс аўтарам твора пра Францыска Скарыну. Ён сапраўды варты ўвагі, што пацвердзілі і члены журы. І не толькі гэты твор, але і іншыя. Давайце ўслухаемся хоць бы ў асобныя радкі пра неўміручага Гамлета:

 

“Упаў на залу непраглядны змрок.

Так на планету падае зацьменне.

Авацыя, узняўшы слых i зрок,

Скацiлася, што горнае каменне,

Дысцiхнула, нiбыўюрок у жменi.

 

Прыгожа? Анягож! Аўтар – Глеб Ганчароў з Мінска, юрыст, узрост – больш за паўвеку, але ў літаратурным свеце пакуль чамусьці не вядомы (аднак лепей пазней, чым ніколі, бо творы сапраўды вартыя ўвагі).

 

У нататках знарок падаюцца вытрымкі з твораў удзельнікаў конкурсу, каб ні ў каго не ўзнікла сумнення, што пераможцы сапраўды заслужаныя. Вось вытрымка з наступнага твора. Ён незвычайны адпачатку сваёй пабудовай, заснаваны на паяднанні музыкі і слова:

“Паэзія – гэта музыка, запісаная словамі, - піша аўтарка. – З уражаннняў і ўспамінаў нараджаецца натхненне.”

І вось ужо гучыць матыў, які застаецца толькі занатаваць.Прычым, строга ў нотным парадку і строга па словах вершаў Янкі Купалы, які па значнасці для Беларусі не саступае вялікаму першадрукару. Першая нота…

До…Дом. Родныя драўляныя сцены звычайнай сялянскай хаты, якія, аднак, насілі гордую назву сядзібы шляхетнай сям'і Луцэвічаў… Імоцны боль-роспач застрачанаегняздо:

Божа! Гэткі свет тут
Моцстварылатвая!
Дзе ж мой дом, дзе мой люд?
Дзеайчызна мая?

Рэ…Рэха.Водгук з наваколля,водгук ад продкаў…

 

З плачам думка-песня льецца

Па замучанайстаронцы,

З плачам рэхаадаб'ецца...

Ці ты ўзойдзешкалі, сонца?

 

Мі…Мінулаенатхняеягопадзеямі з беларускай гісторыі, і так нараджаюццаКупалавыпаэмы:

 

Дуб галлёраспусціўкаранасты над ім,

Сухазелле ў грудзіўпілося;

Вецер стогне над імуздыханнемглухім, —

Аб мінуўшчыне ў жальбахгалосе.

 

Фа…Фарбы.Хараствопрыроды, захапленне з яечыстыхколераўвясны,лета, восені і зімы. І ў параўнанні з прыродай як кантраст чорныя і шэрыя замалеўкі з цяжкага сялянскаха быту, і падробныя  яскравыя колеры ложных ідалаў:

Не веру ідалампаганым,
Штовыразаюцьразьбяры,
Бажкам не веру маляваным,
Штомажуцьфарбай маляры
.


Соль…”Вы – соль зямлі”,– гаворыць у Евангеллі Хрыстос, звяртаючыся да людзей, узнслёых духам. І соль у слязах крыўды:

Маё цярпенне, мой крывавы боль –
Што значаць перад мукамі мільёнаў,
Дзе безнадзейны стогны родзяць стогны,
А слёзы грызуць вочы ўсім, як соль!

Ля…Кап-ля. Апошняя звонкая кропля дажджу, што падае са страхі… А яшчэ цёплы супакой, што ахутвае дзіця каля маці, і адчуванне сваёй уласнай прасторы, якое пачынаецца за вясковым плотам:

Аб ёй мне будзiць успамiн
На л
iпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам…

Сі… Сіла ўзнёслага духу, сіла шчырай малітвы, якая стала песняй у вуснах яшчэ аднаго славутага беларускага Песняра:

Я буду малiцца да нiвы ўсёй сiлаю,
Каб лепшаю ўродай плац
iла за труд,
Збагац
iла сельскую хату пахiлую,
Надзе
i збытымi ўбачыў наш люд.

До…Доля ўласная, трагічная, але і непарыўная агульная сувязь з доляй народнай:
Як пеў я дагэтуль, так пець не сцураюся,
Жальбою маркоцячы песню сваю;
Я ў долю народа свайго ўз
iраюся,
I толькi аб гэтым для вас тут пяю.

…Маці Купалы памерла на другі дзень пасля яго заўчаснай смерці, і нават і не ведала, што яе сын загінуў. Але застаюцца гучаць як бессмяротны рэквіем словы, што напэўна адбіваюцца ў памяці не проста са школнай скам’і, але ўжо захаваліся ў нацыянальнай памяці беларусаў:

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Пам
iж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.


Аб ёй мне баюць казк
i-сны
Вясенн
iя праталiны,ама
I лесу шэлест верасны,
I ў полi дуб апалены.

 

Аўтар урыўка з гэтай публіцыстычнай працы – Лашук Таццяна Ігараўна з г. Гродна, якая вучыцца ў аспірантуры Гродзенскага Дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Прызавыя месцы таксама раскінуліся не толькі па рэгіёнах, але і ў замежжа сягнулі. Напрыклад, Анацка Кірыл вучыцца ў 9 класе ДУА “Каранёўскі яслі-сад – сярэдняя школа”Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Ён даслаў на конкурс паэму “Сказ пра друкара Скарыну”, у якой некаторыя радкі хоць вынось на транспаранты Свята беларускага пісьменства ў Полацку. Вось, прыкладам, такія:

 

З год юначых Францішак Скарына спазнаў

Хараство беларускага слова,

Просты люд паспаліты яго прывучаў

Любіць край свой і родную мову.

 

Жыватворны гісторыі полацкай дух

Жывіў прагу да ведаў няспынна.

Сілкаваў дум таемных імклівы рух,

Справы, погляды й мары Скарыны.”

 

Гэта вытрымка толькі з першай часткі твора. У наступных частках разгортваецца жыццяпіс першадрукара, так бы мовіць, па перыядах: кракаўскі, падуанскі, пражскі, адкуль пачалася друкарская і асветніцкая дзейнасць, віленскі, дзе гэтая дзейнасць атрымала росквіт:

 

“З таго часу ўбачыў славянскі чытач

Друкаваны “Псалтыр”, кнігі “Царстваў”…

З той пары ўжо стаў не патрэбен талмач

Беларускаму крэўнаму брацтву.

 

Так для простага люду пяцьсот год таму

Выдаў кнігу друкар роднай мовай.

Ён аздобіў выданні, увёў у іх навізну:

Пасляслоўі, гравюры, прадмовы…”

 

А як хораша-прыгожа юны аўтар пераказаў па-свойму пажаданне-пасланне Францыска Скарыны нашчадкам-суайчыннікам! Чытаю і насалоджваюся:

 

Да месцаў родных, людзі, ласку майце!

Як птушкі, пчолы, рыбы і звяры,

Бароньце вуллі, гнёзд не забывайце

І чуйце рэчак спадчынных віры!

 

Да вас, сучаснікі, звяртаюся сурова

Скарыны словамі, які заўжды прасіў:

Любіце, як святыню, тое слова,

З якім вас Бог на гэты свет пусціў!

 

 

Хіба ж не варты павагі аўтар такіх прыгожых слоў, які глыбока пранікся скарынавым патрыятызмам?! А гэта ж толькі вытрымкі з твора.

Цяпер з вёскі Карані, што на Светлагоршчыне, перамяшчаемся ў нямецкі Дзюсельдорф. Там жыве беларуска Святлана Кабанава. Сапраўдная беларуска. Гэта і чуецца, і адчуваецца. Ды што там запэўніваць, вось яна самаса сваім лістом: “Паважаныя арганізатары літаратурнага Конкурсу “Скарынавай душой узлашчанае слова”! З вялікім задавальненнем дасылаю вам свае вершы. З умовамі Конкурсу “Скарынавай душой узлашчанае слова” згодна. Шчырае дзякуй за магчымасць вярнуцца на Радзіму вершамі!” 

СвятланаМікалаеўна нарадзілася ў Мінску, скончыла біялагічны факультэт Беларускага Дзяржуніверсітэта, потым – аспірантуру пры Акадэміі Навук Беларусі. Кандыдат біялагічных навук. З 1996-га жыве ў г.Дзюсельдорф. Аўтар паэтычнай складанкі "Пачатак" (2002 г.). Лаўрэат прэміі часопіса "Літаратурны Еўрапеец" (Франкфурт-на-Майне, Нямеччына, 2004 г.). Пераможца (1-е месца) міжнароднага творчага Конкурсу "Пушкін для дзяцей" у намінацыі "Паэзія" (грамадства "Германа-Расійскі Фэст", 2012 г., Берлін, Нямеччына). Лаўрэат паэтычнага Конкурсу "Пад небам Балтыкі-2015" (Талін, Эстонія). Уладальнік прыза глядацкіх сімпатый міжнароднага творчага Конкурсу "Залатое Пяро Русі-2015" у паэтычнай намінацыі "Аднаслоўны шматрыфм" (Масква, Расія). Фіналіст шматлікіх міжнародных і беларускіх літконкурсаў, у тым ліку на лепшы верш пра Мінск, арганізаванага выдавецтвам "Чатыры чвэрці" сёлета, у 2017 годзе. Аднак лепей адзін раз прачытаць твор, чым сто разоў пра яго паслухаць (кожны ж робіць свае высновы):

 

Матуля

«Добры дзень, матуля!»,-

Сэрца шчыра шэпча,

Светлы ты прытулак

У руціне шэрай!

«Ты – маё сумленне!»,-

Дабаўляюць вусны,

Прыклад і натхненне –

Маці-беларуска.

Ты – мая надзея,

Кветачка на свяце!

Дзеанёл мой, дзеён?

Беларуска-маці!

Штоцябехвалюе,

Плача хто на ганку?

Я чамусь малюю

Маці-партызанку...

Падарункі возьмеш,

Вышыванку з хусткай,

На Купалле пойдзеш,

Мацi-беларуска.

Там пяе дзяўчынка,

Гоцае, смяецца,

Як крыніца, чысты

Яеголасльецца!

А яшчэ вось з гэтага верша карціць працытаваць – вельмі ж хораша.

Паштовая скрынка

Дождж сумуе,

пакашляў, ідзе...

Да мяне дакранулась

слязiнка,

Уначы, як мага, па вадзе

Я бягу да паштовае

скрынкi.

 

***

“У самой прыродзе чалавечай закладзена прага кахання…”

Гэта першы сказ з навелы Яны Тарасевіч, вучаніцы 10 класа Сямігосціцкай сярэдняй школы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Гэта шматлікае чарговае пацвярджэнне таго, што ў беларускіх вёсках, у гэтак званай правінцыі, якая зусім не правінцыя, а якраз высокая цывілізацыя, вырастае цудоўная, вельмі здаровая ў духоўным і інтэлектуальным сэнсе моладзь. Ёй бы толькі падтрымкі. Гэта ж здароўе нацыі. Такія не падвядуць. Таму падтрымку неабходна аказваць з усіх бакоў. Саюз пісьменнікаў Беларусі са свайго боку робіць усё магчымае, каб ніхто з юных талентаў-дараванняў не застаўся не заўважаным. Вось і наша юная ўдзельніца творчага спаборніцтва з палескай глыбінкі не проста не саступае іншым пераможцам конкурсу, а вельмі дастойна ўпісалася ў яго агульнае рэчышча. Пацверджаннем можа быць хоць бы такая вытрымка з тэксту (няхай спрэчная ў шмат якіх сэнсах, але адназначна мае літаратурную каштоўнасць, і калі нехта з гэтым сцвярджэннем не пагодзіцца, то тэкст дастаткова прааналізаваць літкрытыкам):

“…І папрасіў ён у Бога для сябе пару…

– Ну добра, – кажа пан Бог. – Вось табе Ліліт. Бесцялеснае хоць стварэнне, але суразмоўца той, што трэба.

Павесялеў наш Адамка! Жыве сабе ў раі з Ліліт дзень, другі, трэці… Ды вось бяда – зноў нейкае незадавальненне шкрабецца ў душы. Са зданню час бавіць – не тое, чаго сэрца прагнула (а гэта, відаць, ён, змей-спакуснік, ліха яму ў бок, ужо сваю справу рабіў).

- Падавай мне, Божухна-бацюхна, дзяўчыну, ды не абы-якую, а з таго, з чаго і я, зробленую, – заяўляе бессаромна Божы ўлюбёнец.

- Дык… гэта… матэрыял скончыўся, Адамка, –  разгублена Айцец у адказ.

- А ты хоць з мяне частку вазьмі, а палавінку, будзь ласкавы, ствары сваёй ласкай.

Доўга мудраваў пан Бог. Нарэшце вырашыў, што рабро забраць – сыну любаму надта не пашкодзіць.

Некалькі дзён не выходзіў ён са сваёй нябеснай майстэрні. І так, і гэтак эксперыментаваў. Анёлы-памагатыя сюды-туды мітусяцца, усё гаспадару інгрыдыенты неабходныя дастаўляюць: то прахалоду ранішняга марскога брызу, то пяшчотнае шапаценне блакітнай хвалі. А то іскрынка ад самай далёкай і яркай зоркі спатрэбіцца Стваральніку. Водар усіх-усіх кветак перабраў, покуль неабходнае знайшлося. Ды ўжо калі голас рабіў – ох, тут і даў працы анёлам! Кожную птушачку паспыталі – нічый спеў не падышоў. Роспач ахапіла Майстра. Што рабіць? Як дагадзіць Адаму? Тады нейкі разумнік з Божай арцелі параіў да спеваў самай раскошнай райскай птушкі дадаць музыку чароўнай салодкаструннай ліры, шолах лесу, смелы покліч вясны ды ледзь улоўны шэпт зорак-жартаўніц. І яшчэ адзін апошні сакрэт Богу на вушка шапнуў, а які – ніхто ўжо зараз і не ведае…

І вось праз колькі дзён пачуў Адам з  Божай майстэрні дзіўны галасок. Галасок? Ці   то спеў? Ці музыка? Незразумела... Але  райскія прасторы яшчэ не чулі такога.

– Сустракай, сыне мой, сваю другую палавінку, – нарэшце абвясціў пан Бог. І вывеў да Адама стварэнне, пры выглядзе якога той аж здранцвеў, разгублены. Толькі і здолеў прашаптаць ледзь чутна:

–  Жан-чы-на… (на мове Адама гэта значыла “прыгажосць”).

–  Жанчына? Так ты яе назваў? Добра, няхай так  і  завецца, -  пагадзіўся Бог.

– І імя ёй будзе – ЖАН-ЧЫ-НА! – пракаціўся Божы Голас. І падхапілі яго анёлы, каб данесці да самых далёкіх куточкаў Раю, Сусвету ды бязгрэшнай покуль яшчэ Зямлі.

Прыгожы пачатак, ці не праўда? Так, як усё добра абяцалася, гэтак і склалася паміж мужчынам і жанчынай на самым золку нашага быцця. Гэтае суіснаванне абяцала быць светлым, радасным, чыстым, бо такім жа чыстым быў наш першы Дом, дадзены нам ласкай Бога. Аднак мы страцілі яго (не варта ўжо разбірацца, па чыёй віне) і трапілі на грэшную зямлю. А на зямлі – свае законы.

Ды і тут літасцівы Айцец пашкадаваў улюбёнага сына свайго і пакінуў яму каханне як найвялікшую каштоўнасць, неацэнны дар Нябёсаў, адзінае, што дазволена было ўзяць чалавеку з раю.

 

Вось такі погляд. У нейкай меры гульнявы, але, думаецца, варты ўвагі… нават і пільнай увагі. Але пра гэта судзіць чытачам, а не толькі членам журы. Трэба раіцца. Праўда ж?

 

Пры ўсім сказаным-пераказаным далёка не ўсё пазначана пра

творы тых, хто не ўвайшоў у лік пераможцаў. Але ж яны таксама вартыя ўганаравання.  Іх, дарэчы, абсалютная большасць, нават не ўлічваючы прафесійных пісьменнікаў, якія, так бы мовіць, ідуць асобным радком – як маякі. Паказаць-прадэманстраваць новыя таленты – справа выключна важная. Хоць бы некаторыя з іх, бо ўсіх і пералічыць цяжка, не тое што творы прадставіць. Але гэта – не ў артыкуле, а ў асобным выданні.

А на завяршэнне роздуму пра творы, дасланыя на конкурс Саюза пісьменнікаў Беларусі, можна канстатаваць адно: якія ж мы багатыя на таленты. І гэтыя таленты дзяржаве мусова падтрымліваць.

Нарэшце, завяршыць агляд конкурсных прац лічу за найлепшае вершам Анатоля Зэкава, першыя радкі якога паслужылі назовам літаратурнага конкурсу:

Скарынавай душой

узлашчанае слова

крыляла над мяжой,

бруілася вяснова.

 

З ім сеялі і жалі,

грыбы збіралі ў лесе.

Яно – у песнях жалю,

яно – ў жартоўных песнях.

 

У ім – і плач хаўтурны,

у ім – і шэпт таемны,

у ім – і гнеў, і буры

пажарышчаў ваенных.

 

Ляцела над планетай

і клікала дадому...

Не знішчыць слова гэта,

не вытруціць нікому.

 

Анатоль КРЭЙДЗІЧ,

кіраўнік конкурсу.