Рэспубліканскі паэтычны конкурс імя Міколы Мятліцкага сярод маладых паэтаў


Рэспубліканскі паэтычны конкурс імя Міколы Мятліцкага сярод маладых паэтаў

11.02.2023                                                          Новости


Палажэнне

аб Рэспубліканскім паэтычным конкурсе імя Міколы Мятліцкага сярод маладых паэтаў

 

  1. Конкурс праводзіцца Саюзам пісьменнікаў Беларусі, прысвячаецца вядомаму паэту, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі Мікалаю Міхайлавічу Мятліцкаму, з’яўляецца штогоднім і прымеркаваны да Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай песні і паэзіі.
  2. У  конкурсе могуць прымаць удзел маладыя паэты ва ўзросце да 40 гадоў, якія дасылаюць свае не больш як тры вершы на беларускай мове.
  3. Тэматыка вершаў – самая розная: Радзіма, родны край, мір, сяброўства,стваральная праца, маці, прырода, супрацоўніцтва, каханне.
  4. Творы дасылаюцца на адрас: 220034, г.Мінск, вул.Фрунзэ,5. Саюз пісьменнікаў Беларусі або на электронны адрас:oo-spb@tut.by ( з пазнакай – на конкурс імя Міколы Мятліцкага).
  5. Канкурсанты ўказваюць сваё прозвішча, імя і імя па бацьку, дату нараджэння, адрас, тэлефоны для сувязі.
  6. Творы прымаюцца да 10 мая бягучага года.
  7. Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў чэрвені на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай песні і паэзіі ў г.Маладзечна, дзе лаўрэаты атрымаюць права выступіць са сваімі вершамі.

 

Саюз пісьменнікаў Беларусі

 

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси