
22.06.2017 Новости
На пляцоўцы сталічнай дзіцячай бібліятэкі №16 паспяхова працуе і пашырае кола сваіх сяброў літаратурная гасцёўня “Верасок”, якая была створана сумесна з Мінскім гарадскім аддзяленнем СПБ. Падчас летніх вакацый на чарговым пасяджэнні з’явілася цудоўная магчымасць адправіцца ў займальнае падарожжа да Францыска Скарыны, а пасля пазнаёміцца і з цікавым аўтарам Аленай Стэльмах.
Разам з героямі кніг Алены Анатольеўны маленькія слухачы перажывалі ўдачы і няўдачы, рабілі адкрыцці, вучыліся. Кожны слухач змог стаць поўнапраўным удзельнікам літаратурнай імпрэзы - дапаўняючы літаратурнага героя, расказаць сваю асабістую гісторыю, паўдзельнічаць у віктарыне ці проста з задавальннем пагуляць і павесяліцца. А што, ніхто і слова благога не скажа?! Вакацыі!
Ганна СТАРАДУБ