У дзень нараджэння генія


У дзень нараджэння генія

20.06.2017                               Новости 


Каля помніка А. С. Пушкіну ў Мінску адбылося паэтычнае свята, прысвечанае генію рускай паэзіі. Яно было арганізавана Мінскім гарадскім аддзяленнем СПБ і культурна-асветніцкай грамадскай арганізацыяй “Наша Русь”. Распачалося свята ўскладаннем кветак да помніка. У свяце прынялі ўдзел вядомыя і пачынаючыя паэты Анатоль Аўруцін, Валянціна Паліканіна, Міхась Пазнякоў, Лізавета Палеес, Аляксандр Кавалёнак, Вадзім Спрынчан, Таццяна Жылінская, Генрых Тарасевіч, Надзея Буранава, Анастасія Каротчыкава. Выступілі таксама вядомы артыст тэатра і кіно, спявак і кампазітар Сяргей Кравец, эстрадная спявачка Іна Кравец. Прагучалі вершы, прысвечаныя А. С. Пушкіну, творы самога класіка рускай літаратуры, песні на яго вершы. Актыўнасць праявілі і навучэнцы СШ №32, СШ №218 і ліцэя №7, якія замілавана прачыталі вершы любімага паэта.

З узнёслым уступным словам пра значэнне творчасці Пушкіна ў наш час выступіў Міхась Пазнякоў, які і быў вядучым гэтага паэтычнага свята.

Павел КУЗЬМІЧ

Флта Васіля КУЛІКОВА

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси