Конкурс маладых выканаўцаў


Конкурс маладых выканаўцаў

12.06.2017                             Новости 


У межах XVII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна 2017” адбыўся Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. У складзе ганаровага журы конкурсу, якое ўзначальваў маэстра Фінберг М. Я., актыўна працаваў і вядомы паэт, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхась Пазнякоў. У размове з нашым карэспандэнтам, ён падзяліўся сваімі ўражаннямі: “Выдатны конкурс, выдатна арганізаваны. Таленавітыя маладыя спевакі з розных рэгіёнаў Беларусі. Першы тур праходзіў у рэгіёнах краіны. Мы ацэньвалі другі і трэці туры. Дваццаць выканаўцаў. Прыгожыя, узнёслыя.

Асабліва хораша спявалі пад музыку Нацыянальнага акадэмічнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста, прафесара М. Я. Фінберга. Але песенныя тэксты не заўсёды былі ўдалымі. Мала было сярод аўтараў вершаў вядомых паэтаў, сапраўдных майстроў высокага мастацкага слова. Як класікаў, так і вядомых сучасных паэтаў.

У наступны раз патрэбна гэта ўлічыць. Асабліва на першым адборачным этапе. У цэлым жа атрымалася цудоўнае свята беларускай песні, беларускай паэзіі, беларускай музыкі.

Павел КУЗЬМІЧ

Фота аўтара