Гучала беларуская паэзія


Гучала беларуская паэзія

12.06.2017                                  Новости 


У Палацы культуры г. Маладзечна ў межах XVII Нацыянальнага фестывалю беларускай паэзіі і песні “Маладзечна 2017” адбылося паэтычнае свята “Купала і Колас, вы нас гадавалі”. Актыўны ўдзел у ім прынялі вядомыя беларускія паэты і пісьменнікі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Башлакоў, Навум Гальпяровіч, Уладзімір Мазго, Міхась Пазнякоў (старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ), Лізавета Палеес, Таццяна Сівец, Алена Стэльмах (першы намеснік старшыні СПБ), Іна Фралова, Мікола Шабовіч, Ганна Чумакова. Бард Андрэй Зыгмантовіч выканаў пад гітару песні на вершы Міхася Пазнякова, Міколы Шабовіча і Навума Гальпяровіча.

Вядучымі свята былі вопытныя ў гэтай справе Навум Гальпяровіч і Таццяна Сівец.

Затым вершы ўдзельнікаў паэтычнага свята і класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа гучалі на пляцоўках у гарадскім парку і каля кінатэатра “Радзіма”.

Павел КУЗЬМІЧ

Фота Васіля КУЛІКОВА