Прэзентавалі “Святло дабрыні”


Прэзентавалі “Святло дабрыні”

08.06.2017                                 Новости 


У межах XVII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечанскай раённай цэнтральнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі вядомага пісьменніка Міхася Пазнякова “Святло дабрыні”. Кніга адрасавана юным чытачам і з’яўляецца своеасаблівай паэтычнай энцыклапедыяй навакольнага свету. У 17 тэматычных разделах выдання змешчаны вершы, загадкі, скорагаворкі, каламбуры і крылатыя выразы. Творы паэта садзейнічаюць выхаванню дабрыні, міласэрнасці, любові да прыроды, людзей, Раздімы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама паэтэсы Іна Фралова і Ганна Чумакова. Кампазітары і спевакі Аляксандр Якіменка і Андрэй Зыгмантовіч выканалі некалькі песень на вершы Міхася Пазнякова. А паэт прачытаў вершы і загадаў юным слухачам свае загадкі. Кожны кемлівы вучань атрымаў кніжку ў падарунак.

Дзеці таксама падрыхтаваліся да прэзентацыі. Яны выразна дэкламавалі вершы М. Пазнякова з яго кнігі “Святло дабрыні”. Кожны з іх атрымаў ад удзячнага аўтара новую кніжку з аўтографам.

Павел КУЗЬМІЧ

Фота Васіля КУЛІКОВА