Творчы вечар вядомага паэта


Творчы вечар вядомага паэта

07.06.2017                                       Новости 


Напярэдадні XVIІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Доме культуры прадпрыемства «Маладзечанскія электрычныя сеткі” адбыўся творчы вечар вядомага паэта, празаіка, перакладчыка, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел вядомы артыст тэатра і кіно, кампазітар і спявак Сяргей Кравец, спявачка Іна Кравец. У іх выкананні прагучалі песні на вершы Міхаіла Паўлавіча, пакладзеныя на музыку С. Краўцам. Артыстка эстрады Вольга Багушыньска прачытала вершы паэта, перакладзеныя на рускую мову вядомым паэтам Анатолем Аўруціным.

Шматлікія слухачы паглядзелі таксама дакументальны тэлефільм пра жыццё і творчасць Міхася Пазнякова.

Пісьменнік прачытаў вершы грамадзянскага гучання, падзяліўся разважаннямі аб развіцці літаратурнага жыцця, рабоце Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Павел КУЗЬМІЧ

Фота Васіля КУЛІКОВА