Пісьменніка Аляксандра Сілецкага павіншавалі з 70-годдзем


Пісьменніка Аляксандра Сілецкага павіншавалі з 70-годдзем

05.06.2017                                          Новости  


У публічнай бібліятэцы №5 г. Мінска адбыўся юбілейны творчы вечар вядомага празаіка, аўтара многіх фантастычных і дэтэктыўных твораў Аляксандра Сілецкага. Пісьменнік родам з Масквы. Там жа выдаў большасць сваіх кніг. Вечарына была арганізавана сталічным аддзяленнем СПБ. Вядучы імпрэзы знакаміты паэт Анатоль Аўруцін зрабіў экскурс у творчую біяграфію пісьменніка. Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхась Пазнякоў павіншаваў юбіляра ад імя кіраўніцтва творчага саюза і ўручыў А. В. Сілецкаму медаль СПБ “За вялікі ўклад у літаратуру”. Віноўніка ўрачыстасці творча віншавалі калегі Таццяна Жылінская і Уладзімір Тулінаў, выканаўшы некалькі песень, на вершы паэтаў Беларусі.

Юбіляр прыгадаў нямала цікавых фактаў з уласнага творчага жыцця, арыгінальна разважаў пра класічную і сучасную літаратуру, адказаў на пытанні.

Павел КУЗЬМІЧ

Фота Васіля КУЛІКОВА