Беларусь творчая: гісторыя і сучаснасць


Беларусь творчая: гісторыя і сучаснасць

05.06.2017                                 Новости 


Пад такой назвай адбылося адкрыццё выставы фотамастакоў Міхаіла Крыжаноўскага і Васіля Кулікова. З уступным словам выступіла загадчык бібліятэкі №1 імя Л. Талстога Таццяна Уладзіміраўна Маткоўская. Падтрымаць творцаў прыйшлі пісьменнікі Мінскай гарадской арганізацыі СПБ Іна Фралова, Наста Кузьмічова і Яўген Каршукоў. Фотамастакі расказвалі пра гісторыю стварэння найбольш цікавых здымкаў, адкзвалі на пытанні.

На агульную думку свята атрымалася: паэты натхнялі вершамі, аматары музыкі – вядомымі класічнымі творамі, фатографы– майстэрскай перадачай імгнення.

Ганна СТАРАДУБ

Фота Міхаіла КРЫЖАНОЎСКАГА