Зноў з намі памяць пра вайну


Зноў з намі памяць пра вайну

31.05.2017                                     Новости 


Радаснае, вясёлае, гаманкое, шчаслівае. Менавіта такія словы вымаўляюцца, калі гаворка ідзе пра дзяцінства. Але некалі быў страшэнны час, які адабраў светло гэтага пачуцця і назаўсёды пакінуў балючыя шрамы ў памяці, і ў душы. Дзіця вайны, вядомы пісьменнік Мікола Чарняўскі падзяліўся ўспамінамі з вучнямі 14 сталічнай гімназіі, якія прыйшлі на літаратурнае мерапрыемства ў публічную бібліятэку № 13, пра сваё, апаленае вайной дзяцінства. Пісьменнік узгадаў малавядомыя подзвігі падлеткаў-герояў. Пасля расказаў пра свае кнігі і іх герояў, здзівіў маленькага слухача пакуль што незнаёмымі для іх назвамі беларускіх рэк. Пасля прачытаў жартоўныя вершы.

Далучылася да размовы паэтэса Іна Фралова. Яна правяла віктарыну на веданне сучаснай літаратуры і майстэрству валодання родным словам. Самыя кемлівыя ўдзельнікі віктарыны атрымалі падарункі – часопісы, закладкі, паштоўкі. Таксама прапанавала самаму смеламу аматару творчасці Мікалая Чарняўскага без падрыхтоўкі прачытаць любімы верш пісьменніка. Гэта быў верш пра бесклапотнае дзяцінства.

Ганна СТАРАДУБ

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси