Мезенцаў і Карлюкевіч абмеркавалі тэму ўшанавання памяці пакаленняў абаронцаў


Мезенцаў і Карлюкевіч абмеркавалі тэму ўшанавання памяці пакаленняў абаронцаў

14.05.2022                                                          Новости


У мінскім Прадстаўніцтве Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы прайшла рабочая сустрэча старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктара — галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Звязда» Алеся Карлюкевіча з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрыем Мезенцавым. Удзел у размове прыняла і кіраўнік Прадстаўніцтва Марыяна Шчоткіна.

 

Дзмітрый Фёдаравіч выказаў цікаўнасць да спраў Саюза пісьменнікаў Беларусі, падкрэсліў вартасці беларуска-расійскіх інтэграцыйных інціыятыў творчай арганізацыі. Размова ішла пра магчымыя супольныя праекты пісьменніцкай грамадскасці Беларусі і Расіі. Згадваўся традыцыйны конкурс маладых пісьменнікаў, які Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы працягвае і сёлета пад патранажам Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь. 

 

Абмяркоўваліся і пытанні болей шырокага ўдзелу літаратараў у мастацкім узнаўленні падзей Вялікай Айчыннай вайны. Плёнам такіх актыўнасцяў стануць кніжныя выданні мастацкіх і публіцыстычных твораў, падтрымку ў здзяйсненні якіх акажа і Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы. 

 

Сяргей ШЫЧКО