Вясна ўражанняў


Вясна ўражанняў

14.05.2022                                                          Новости


У Мемарыяльнай зале Саюза пісьменнікаў Беларусі прайшоў літаратурны фестываль "Вясна ўражанняў", удзельнікамі якога сталі навучэнцы педагагічных коледжаў краіны. Ініцыятар стаўшага традыцыйным фестываля прыхільнай да творчасці класікаў і сучасных аўтараў моладзі - Мінскі гарадскі педагагічны коледж.

 


Саюз пісьменнікаў рады актыўнасці будучых педагогаў у веданні і чытанні прозы і паэзіі, прыхільнасці да прыгожага пісьменства. Сёлетні фестываль прысвечаны Году гістарычнай памяці.

 


- Высокаадукаваны педагог выхавае сапраўдную асобу, - заўважае першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах.