
14.05.2022 Новости
У межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня славянскага пісьменства і культуры, Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі сумесна з абласной універсальнай бібліятэкай імя У.І.Леніна арганізавалі ўрачыстасць па ўшанаванні пісьменнікаў рэгіёна.
За творчыя дасягненні, актыўную грамадскую дзейнасць па ўмацаванню міжславянскіх літаратурных і культурных сувязяў шэраг членаў абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі адзначаны міжнароднымі ўзнагародамі.
Старшыня пісьменніцкай суполкі, заслужаны дзеяч культуры, празаік і публіцыст Уладзімір Гаўрыловіч і дырэктар бібліятэчнай установы Таццяна Забіяка ўручылі Ганаровыя граматы Краснадарскага рэгіянальнага аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі паэтам, якія актыўна на працягу некалькіх гадоў займацца перакладамі твораў ў межах міжнароднага беларуска-расійскага асветніцкага праекта “Берагі дружбы”. Творчыя ўзнагароды арганізацыі-партнёра Гомельскага абласнога аддзялення СПБ атрымалі гомельскія творцы Галіна Рагавая, Ганна Атрошчанка і Іна Зарэцкая.
Да дня славянскага і культуры аддзяленнем СПБ запланавана яшчэ некалькі мерапрыемстваў, якія, у тым ліку, пройдуць у сценах галоўнай бібліятэкі Гомельшчыны. Гэта – творчыя конкурсы для школьнікаў і моладзі, прэзентацыя міжнароднага альманаха славянскіх літаратараў “Літара”. А непасрэдна ў Дзень агульнаславянскага свята дэлегацыя гомельскіх пісьменнікаў на чале з Уладзімірам Гаўрыловічам адправіцца на міжнародны фестываль “На зямлі Баяна” у старажытны Трубчэўск, што ў Бранскай вобласці.
Мікалай ІГНАТОВІЧ.
На здымках: у час узнагароджвання пісьменнікаў вобласці.