“Сакавіны” вясновай краіны


“Сакавіны” вясновай краіны

13.05.2022                                                          Новости


У Зэльвенскім раённым Доме культуры адбылося юбілейнае свята паэзіі і музыкі “Зэльвенскія сакавіны”. Двадцаць пяць гадоў таму паэт Уладзімір Мазго ўпершыню прыехаў на творчую сустрэчу са сваімі землякамі. З той пары сувязь творцы з малой радзімай не перарываецца. За гэты час гасцямі “Сакавін” былі многія пісьменнікі, кампазітары, спевакі, навукоўцы, грамадскія дзеячы…

 

Перад зэльвенцамі выступіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянцін Семяняка, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, народны артыст Беларусі Эдуард Ханок, грамадскі дзеяч і фотамастак Уладзіслаў Цыдзік, намеснік старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мазго.

 

 

Наведвальнікі свята мелі цудоўную магчымасць набыць кнігі Выдавецкага дома “Звязда” з аўтографамі гасцей, а таксама пазнаёміцца з фотавыстаўкай Уладзіслава Цыдзіка “Бачу Беларусь такой”.

 

А ў Мінску, у дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі, адбылося свята паэзіі і музыкі “Мінскія сакавіны”. Перад юнымі мінчанамі і іх настаўнікамі творчую справаздачу трымалі паэт Уладзімір Мазго, кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Алег Елісеенкаў і вядучы рэдактар выдавецтва “Беларусь” Алеся Даўгушова.

 

 

Алесь Маёвы

Фота Дзіяна Бебех