У Брэсцкім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі два – юбіляры!


У Брэсцкім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі два – юбіляры!

 

Пісьменнік, журналіст, фотапаляўнічы, спартсмен Васіль Пятровіч Жушма адзначае сваё 70-годдзе!

 

Васiль Пятровiч Жушма нарадзіўся 16 мая 1952 года ў вёсцы Хамічава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Хамічаўскую васьмігадовую, Махроўскую сярэднюю школы, факультэт фізічнага выхавання Брэсцкага педагагiчнага інстытута, аддзяленне журналістыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы.

 

Работу ў прэсе пачаў няштатным карэспандэнтам абласной газеты “Заря” і Іванаўскай раённай газеты “Чырвоная звязда”, рэспубліканскіх газет “Физкультурник Белоруссии” і “Знамя юности”. З 1978 года – супрацоўнік газеты "Чырвоная звязда", загадчык аддзела аграрнай палітыкі, займаўся таксама асвятленнем пытанняў прамысловасці, экалогіі, культуры, фізічнай культуры і спорту (у 2010 годзе прызнаны пераможцам абласнога конкурсу па асвятленню алімпійскага руху).

 

Аўтар нарысаў у зборніку "Папараць-кветка" (1991). Аповесць "Гарэза", цыкл апавяданняў, рэцэнзіі на кнігі беларускіх пісьменнікаў апублікаваны ў часопісах "Маладосць" і "Першацвет", газеце "Літаратура і мастацтва", абласных і рэспубліканскіх выданнях. Творы на працягу некалькіх гадоў змяшчаюцца ў школьных падручніках для розных класаў. Нарыс "Як "папялушка" стала "прынцэсай" прызнаны лепшым у рэспубліканскім літаратурным конкурсе на экалагічную тэматыку за 2004 год.

 

Васiль Жушма – лаўрэат многіх рэспубліканскіх і міжнародных фотаконкурсаў, аўтар персанальных фотавыстаў у Брэсце, Пінску і Іванаве, пераможца рэспубліканскага фота-інфармацыйнага тэлевізійнага конкурса, прысвечанага Алімпійскім гульням у Маскве. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў. Нарыс "Гарэза" Васіля Жушмы апублікаваны ў кнізе Уладзіміра Саламахі "Сусвет дабрыні" (Мінск : Мастацкая літаратура, 2005). Лаўрэат дзяржаўнай літаратурнай стыпендыі. Пераможца абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб'яднаных раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў у 2007 годзе ў намінацыі "Лепшы фотакарэспандэнт". У снежані 2011 года ў выдавецтве "Літаратура і Мастацтва" асобнай кніжкай выйшла аповесць "Гарэза".

 

Лаўрэт Брэсцкай абласной літаратурнай прэміі аблвыканкама імя У.Калесніка ў намінацыі “Проза”  ( 2012). Узнагароджан нагрудным знакам “За вялікі ўклад у літаратуру”( 2017).

 

17 мая 2022 года  пісьменніку-дакументалісту сябру Саюза пісьменнікаў Беларусі  САЕВІЧУ  ФЁДАРУ КАНСТАНЦІНАВІЧУ спаўняецца  90 гадоў.

 

Нарадзіўся Фёдар Саевіч у в. Ясень Пружанскага раёна 17 мая 1932 года. У першы клас хадзіў у пачатковую  Сідраўскую школу. Два наступныя навучальныя гады  вучыўся ў Ясеньскай пачатковай школе. Чацвёрты клас канчаў у Анрыянаўскай пачатковай школе. Пяты клас – у сярэдняй школе пасёлка Шэрашава. У сёмым класе вучыўся ў Камянюкскай СШ.

 

У 1957 годзе паступіў у Полацкі лясны тэхнікум, які скончыў у 1963 годзе. У 1964 – паступіў ва Усесаюзны сельскагаспадарчы інстытут завочнага навучання ў г. Балашыха Маскоўскай вобласці, а ў 1968 годзе закончыў яго.

 

Усё жыццё жыў  і  працаваў у Белавежскай пушчы. Спачатку лесніком-егерам, потым аб’язным, памочнікам ляснічага і дваццаць гадоў – ляснічым. На пенсію пайшоў у 1992 годзе. Празаік. Выдаў 10 літаратурна-мастацкіх і навукова-папулярных кніг: «Записки лесничего Беловежской пущи» ( Минск , 2007), «В Беловежских лесах ( 2007), «Беловежские были» (2009),

 

«Баллада о Беловежской пуще» (2010), «Раздумья о Беловежской пуще» ( 2011), «Беловежская пуща – моя любовь, моя судьба» (2013), «Беловежская пуща: век 20» ( 2015), «Поколение 30-х» «Становление жизненного пути» ( 2017) і інш.

 

Узнагароджаны нагрудным знакам “За вялікі ўклад у літаратуру” Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэт Брэсцкай абласной літаратурнай прэміі аблвыканкама імя У.Калесніка ў намінацыі “Проза” ( 2017)

 

За гады працы атрымаў 20 Ганаровых грамат ад розных арганізацый і ўстаноў, у тым ліку і Ганаровую грамату ад Вярхоўнага Савета БССР.

 

Да гэтага часу пражывае ў в. Ясень Пружанскага раёна.