Перамога. Радзіма. Народ!


Перамога. Радзіма. Народ!

12.05.2022                                                          Новости


Пад такой назвай адбыўся спектакль Мінскага гарадскога тэатра паэзіі ў клубе Маладзечанскіх энергасетак. Уступным віншавальным словам шматлікіх гледачоў прывітаў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, вядомы пісьменнік, дырэктар Тэатра паэзіі Міхась Пазнякоў.

 

 

Імпрэза была прысвечана Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. У спектаклі былі задзейнічаны мастацкі кіраўнік Тэатра паэзіі, вядомая артыстка эстрады Вольга Багушыньска, сцэнарыст і артыстка Ганна Красоўская, паэтэса і артыстка Тэатра паэзіі Тамара Кавальчук, юныя артысты Роберт Багушыньскі (вучань СШ № 134) і Меланія Якімава (вучаніца гіназіі № 35), кампазітар і спявак Віктар Мяцельскі, спявачка Наталля Хадкевіч. Прагучалі вершы Яўгенія Яўтушэнкі, Юліі Друнінай, Пятра Вегіна, Анатоля Вярцінскага, Мікалая Іванова, Міхася Пазнякова на ваенна-патрыятычную тэму. А таксама песні савецкай класікі і на вершы беларускіх сучасных паэтаў.

 

 

Павел Кузьміч

Фота Васіля Кулікова