27 сакавіка перастала біцца сэрца паэта Алеся Касьянавіча Корнева


27 сакавіка перастала біцца сэрца паэта Алеся Касьянавіча Корнева

Алесь Касьянавіч Корнеў нарадзіўся 30 лістапада 1935 г. у г. Магілёве. У 1939 г. бацькі пераехалі ў в. Малахоўцы Баранавіцкага раёна. Тут ён скончыў сярэднюю школу, а ў 1960 г. – Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў урачом у г. Мазыры, а з 1961 па 1997 гг. – дэрматолагам у г. Баранавічы. Сур’ёзна займацца паэзіяй пачаў пасля выхаду на пенсію. Вершы А. К. Корнева друкуюцца ў мясцовай, абласной і рэспубліканскай прэсе, у літаратурным альманаху г. Баранавічы “Святліца”. А. К. Корнеў – аўтар паэтычных зборнікаў: “Услед за ластаўкай” (2001), “Грае раніца зару” (2002), “Нязгасныя яскі” (2003), “Крыжы зямелькі нашае” (2004), “Жаночыя напевы” (2004), “Вішнёвы прысмак” (2004), “Праз міфы і казкі” (2004), “Адгалоскі” (2005), “На пэндзліку Марка Шагала” (2005), “Любите, женщины!” (2007), “Пад зоркай Мілавіцай” (2008), “Неўтаймоўны сексафон” (2009), “Мядовы полюс” (2010), “Як песня, год мінае” (2010), “Спарышы для душы” (2012), “Крыжы зямелькі роднае” (2012), “Валошкавы край” (2013), “Узвівайся, што стрыж, мінівершык спарыш” (2014), “Хмаркі-аблокі радзімай старонкі” (2015), “Карані і карэньчыкі” (2015), “На крыльях дней моих” (2015),  “Стих и я” (2015) і іншых. А. К. Корнеў – лаўрэат Брэсцкай абласной літаратурнай “Мядовай прэміі” (2009) і прэміі імя У. А. Калесніка ў намінацыі “Паэзія” (2011).

 

Калектыў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра смуткуе з прычыны смерці паэта  і выказвае глыбокія спачуванні яго родным і блізкім, сябрам.