Важнейшие события глазами Александра Карлюкевича


Важнейшие события глазами Александра Карлюкевича

28.03.2022                                                          Новости


События недели, которые для председателя Союза писателей Беларуси Алеся Карлюкевича стали главными
Пяць падзей тыдня вачыма дырэктара — галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Звязда», старшынi Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Алеся Карлюкевiча

 

1. 79‑я гадавiна хатынскай трагедыi

 

У кожнага беларуса ёсць свая Хатынь. Нават калi гэта чацвёртае цi пятае пакаленне або пакаленне людзей, якiя былi вiдавочцамi, сведкамi, удзельнiкамi i ахвярамi тых жорсткiх, драматычных падзей. Выразна абазначыўшы Хатынь як усебеларускi сiмвал змагання, мужнасцi, ахвяравання i генацыду, наша краiна, улада яшчэ раз вызначылi сваю пазiцыю, якая нiколi не мянялася. Беларусы заўсёды з чуласцю, адкрытым сэрцам, болем ставяцца да гэтых падзей. Сёлетняя гадавiна хатынскай трагедыi i прымеркаваныя да яе памятныя мерапрыемствы — чарговае сведчанне для ўсяго свету пра тое, што мы нiколi не забудземся на сваю гiсторыю.

 

2. Перайменаванне Прэзiдэнтам дня 22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяцi ахвяр Вялiкай Айчыннай вайны i генацыду беларускага народа

 

Разам з назвай у гэтага дня з’явiўся i новы статус. Шторанiцы, якiя б падзеi i складанасцi вакол нi адбывалiся, Прэзiдэнт нашай краiны разам з народам удзельнiчае ў памятных мерапрыемствах. Такiя даты для беларусаў, як 3 лiпеня, 17 верасня, 22 чэрвеня, кансалiдуюць нацыю ў патрыятычных памкненнях. Мы разам з усiмi, хто стаяў насуперак фашызму i стаiць насуперак нацыянал‑фашызму зараз.

 

3. З’езд Саюза пiсьменнiкаў

 

XXV з’езд Саюза пiсьменнiкаў Беларусi — вельмi ўражлiвая i эмацыйная падзея. Аб’яднаўшыся ў 2005 годзе, творцы, якiя разумеюць дзяржаўны курс i ведаюць, куды мы павiнны кiравацца ў гуманiстычным развiццi грамадства, выклалi сваю пазiцыю. З’езд прынёс шмат новых думак i разваг, сабралася многа гасцей, гучалi меркаваннi з месцаў. Лiтаратары падтрымлiваюць прыярытэты дзяржаўнага, сацыяльна‑эканамiчнага развiцця нашай краiны. Дзякую за давер калегам, што абралi мяне новым старшынёй. Пастараюся з гонарам працягваць традыцыi i памнажаць плён добрых спраў. Новыя планы, з якiмi вызначымся ў блiжэйшыя днi, будуць скiраваны на супольны ўдзел пiсьменнiцкай грамадскасцi ў жыццi краiны.

 

4. XXIX Мiнская мiжнародная кнiжная выстава‑кiрмаш

 

Пандэмiя, розныя iншыя катаклiзмы не спынiлi жаданне беларусаў прадставiць сваю пляцоўку для кнiжнiкаў, якiя дбаюць пра творчасць. I гэта заўважна. Уразiў адукацыйны квартал. Выстаўка аб’яднана агульнай iдэяй «Рака часу Бацькаўшчыны», што, безумоўна, нагадвае пра Год гiстарычнай памяцi. Сабралася вялiкая колькасць гасцей. Прыехала шмат расiйскiх выдавецтваў. Цiкавы кiтайскi стэнд з лiтаратурнымi навiнкамi. Сярод значных падзей — мiжнародны сiмпозiум лiтаратараў «Пiсьменнiк i час», якi праводзiцца ў нашай краiне восьмы год запар i стаў добрай пляцоўкай для мiралюбства i добрасуседства.

 

5. Кнiга, якая ўразiла

 

На кнiжнай выставе адзначаецца 50‑годдзе выдавецтва «Мастацкая лiтаратура». Я заўсёды вельмi ўважлiвы да выданняў, якiя яно экспануе. У свой юбiлей прэзентуе кнiгу «Рэктары» вядомага грамадскага, палiтычнага дзеяча Аляксандра Радзькова. У прадмове мне спадабалася выснова, што рэктары — духоўны i iдэалагiчны светач грамадства. У наш складаны час гэта асаблiва важна.

 

 Источник: https://www.sb.by/articles/pyats-padzey-tydnya-vachyma-dyrektara-galo-naga-redaktara-vydavetskaga-doma-zvyazda-starshyni-sayuza.html