ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні адкрытага рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “З табой маё слова, Радзіма”, прысвечанага Году гістарычнай памяці і 140-годдзю з дня наражджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа


ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні  адкрытага рэспубліканскага  літаратурнага   конкурсу “З табой маё слова, Радзіма”, прысвечанага Году гістарычнай памяці і  140-годдзю з дня наражджэння народных  паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа

 

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Адкрыты рэспубліканскі літаратурны конкурс “З табой маё слова, Радзіма”, (далей – Конкурс) праводзіцца з мэтай:

прывіцця любові да роднага краю, да беларускай мовы і літаратуры;

зберажэння гістарычнай спадчыны беларускага народа;

выхавання патрыятызму ў моладзевым асяроддзі;

папулярызацыі і развіцця беларускамоўнай паэзіі;

выяўлення і заахвочвання маладых беларускамоўных паэтаў,

прыцягнення ўвагі грамадскасці да важнасці літаратурнай творчасці;

развіцця літаратурных здольнасцяў моладзі, пошук і папулярызацыю

маладых талентаў.

 

2. АРГАНІЗАТАРЫ КОНКУРСУ

Арганізатары Конкурсу – Магілёўскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”; Магілёўскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”

Пры падтрымцы:

Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў;

Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта;

Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А.Куляшова”.

 

3. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ

3.1. Конкурс праходзіць у наступных узроставых катэгорыях:

14 гадоў – 21 год (уключна).

22 гады – 35 гадоў (уключна)

3.2. Узрост удзельніка вызначаецца на момант правядзення Конкурсу. Пры ўзнікненні спрэчнай сітуацыі члены журы маюць права запатрабаваць дакумент, які падцвярджае ўзрост удзельніка.

 

4. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Мова Конкурсубеларуская

4.1. На Конкурс прымаюцца вершы ў малых паэтычных жанрах (верш, балада, санэт, элегія). Тэматыка Конкурсу – вольная.

4.2. УВАГА! Дзейнічае абмежаванне па колькасці і аб'ёме работ, якія дасылаюцца на Конкурс. Ад аднаго аўтара прымаецца не больш за 1 (адну) творчую заяўку. Сукупны аб’ём паэтычных твораў у рабоце не павінен  перавышаць 100 радкоў.

4.3. У Конкурсе ўдзельнічаюць раней нідзе не надрукаваныя творы.

4.4. Работы дасылаюцца на электронны адрас: konkursy.mospb@yandex.by, з паметкай: Конкурс  “З табой маё слова, Радзіма” .

 

5. АФАРМЛЕННЕ РАБОТ

5.1. Конкурсныя работы павінны быць набраныя на стандартных лістах фармату А4, шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал – 1, палі-стандартныя.

5.2. Да конкурсных работ асобным файлам прыкладаюцца наступныя звесткі пра аўтара і твор:

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Месца пражывання

Для школьнікаў – назва школы і клас

Кантактны тэлефон, адрас, e-мэйл.

Узроставая катэгорыя.

Назва файла са звесткамі павінна змяшчаць прозвішча аўтара напрыклад: Іванова_звесткі.

5.3. Дасылаючы на конкурс твор, удзельнік гарантуе, што з’яўляецца яго аўтарам і не парушае аўтарскіх правоў.

5.4. Аргкамітэт не разглядае творы, у якіх выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка, гучаць заклікі да насілля альбо міжнацыянальнай варожасці.

 

6. ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Прыём работ: з 15 студзеня па 30 красавіка  2022 г.

Выяўленне шорт-ліста – з 1 мая 2022 г. па 15 мая 2022 г.

Вызначэнне пераможцаў – да 1 чэрвеня 2022 г.

Тэрміны правядзення конкурсу могуць змяняцца па рашэнні аргкамітэта.

 

7. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ

7.1. Конкурсныя работы ацэньвае журы, у складзе якога ўваходзяць  члены Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, а таксама выкладчыкі МДУ імя А.А.Куляшова, па дзесяцібальнай сістэме.

7.2. Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

 

Змест:

арыгінальнасць і свежасць задумкі;

паўната прапрацоўкі персанажаў ці апісанняў;

складнасць і паслядоўнасць развіцця думкі;

глыбіня ідэй.

 

Афармленне:

адпаведнасць патрабаванням конкурсу па аб'ёме;

следванне нормам беларускай мовы;

адсутнасць пераймальнасці;

наяўнасць уласнага аўтарскага стылю;

адпаведнасць літаратурным крытэрыям (рытм і рыфма для класічнай паэзіі);

эстэтычнасць працы (агульнае эмацыйнае ўспрыманне).

 

Рашэнне журы канчатковае і абскарджанню не падлягае. Ацэначныя балы паводле конкурсных пратаколаў не выносяцца на ўсеагульнае абмеркаванне.

Пераможцы Конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі, граматамі. Па жаданні ўдзельнікаў Конкурсу, ім могуць быць высланы электронныя сертыфікаты ўдзелу ў Конкурсе.

Пераможцы Конкурсу, заняўшыя 1−3 месцы будуць запрошаны для паездкі ў Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі” і ў філіял Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа “Мікалаеўшчына”.

 

8. ФІНАНСАВАННЕ

Выдаткі на арганізацыю і правядзенне Конкурсу ажыццяўляюцца за кошт сродкаў Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

 

Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі могуць выступаць спонсарамі  Конкурсу, засноўваць спецыяльныя прызы па ўзгадненні з аргкамітэтам.

 

9. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Інфармацыя аб правядзенні Конкурсу размяшчаецца на інтэрнет рэсурсах ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, УА “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова”.

Аргкамітэт не нясе адказнасці за наяўнасць правоў на выкарыстанне заяўленых канкурсантамі твораў.

Арганізатары забяспечваюць прафесійны падыход да адбору ўдзельнікаў Конкурсу, пакідаюць за сабой права ўнясення ў дадзенае Палажэнне змяненняў і дапаўненняў, аб чым у тыднёвы тэрмін пасля прыняцця рашэння праінфармуюць удзельнікаў Конкурсу.

 

 

 

Старшыня Магілёўскага

абласнога аддзялення

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”  А.М.Казека

“        ” студзеня 2022 г.

Старшыня праўлення Магілёўскага абласнога  аддзялення

ГА “Беларускі фонд міру” 

А.А.Нікіцін

“        ” студзеня 2022 г.

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня Магілёўскага абласнога

Савета дэпутатаў

І.А.Раінчык

   

 

УЗГОДНЕНА

Намеснік старшыні

Магілёўскага аблвыканкама

В.А.Малашка

 

 

УЗГОДНЕНА

Рэктар УА “Магілёўскі дзяржаўны

ўніверсітэт імя А.А.Куляшова”

Д.У.Дук