Конкурс, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа


Конкурс, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Мінскае гарадское аддзяленне Саюза піьсменнікаў Беларусі аб’яўляе літаратурны конкурс сярод юных літаратараў, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

 

У конкурсе прымаюць удзел юныя паэты, празаікі, публіцысты і літаратуразнаўцы г. Мінска ва ўзросце 12–25 гадоў.

 

Работы канкурсантаў на беларускай або рускай мове (вершы, апавяданні, замалёўкі, абразкі, мастацкія нарысы, літаратуразнаўчыя артыкулы) павінны быць самастойнымі, арыгінальнымі, адметнымі.

 

Тэматыка твораў — самая розная: Радзіма, родная прырода, горад-герой Мінск, чалавек працы, мужнасць народа, услаўленне канкрэтнага подзвігу, міру, супрацоўніцтва, сяброўства, самых прыгожых чалавечых памкненняў. У тым ліку і творы, прысвечаныя класікам беларускай літаратуры.

 

Конкурс праводзіцца з 01 лютага 2022 года па 01 кастрычніка 2022 года.

 

Работы, набраныя на камп’ютары і раздрукаваныя, дасылаюцца на адрас: 220034, г. Мінск, вул. Фрунзе, 5, пакой 308. Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Або на электронны адрас: mgo-oo-spb@mail.ru. З паметкай: на конкурс.

 

Канкурсанты ўказваюць прозвішча, імя, імя па бацьку, дату і год нараджэння, дакладны (з індэксам) хатні адрас, кантактныя тэлефоны, месца вучобы або працы.

 

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя пісьменнікі, вызначыць пераможцаў конкурсу па кожнай намінацыі ў розных узроставых катэгорыях. Пераможцы конкурсу будуць узнгароджаны дыпломамі Саюза пісьменнікаў Беларусі і падарункамі. Творы самых таленавітых юных аўтараў будуць прапанаваныя да надрукавання.

 

У канцы лістапада 2022 года ў Доме літаратара адбудзецца літаратурнае свята, на якім будуць абвешчаны пераможцы.

 

Тел. для даведак: 343-18-18; 392-59-06.

 

Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі                                               М. П. Пазнякоў