Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі сардэчна віншуе з 70-годдзем паэта, публіцыста, журналіста МІКАЛАЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА АНТАНОЎСКАГА!


Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі сардэчна віншуе з 70-годдзем паэта, публіцыста, журналіста МІКАЛАЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА АНТАНОЎСКАГА!

Нарадзіўся Мікалай Дзмітрыевіч 6 студзеня 1952 года ў вёсцы Сташаны Пінскага раёна ў сялянскай сям’і. Тут жа закончыў сярэднюю школу, працаваў у калгасе. Служыў у войску. Пасля быў літаратурным супрацоўнікам ганцавіцкай раённай газеты “Савецкае Палессе”. Паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Закончыў вучобу ў 1978 годзе і быў накіраваны ў Браслаў на працу ў рэдакцыю газеты “Браслаўская звязда”. У 1982 годзе пераехаў у Пружаны, працаваў у раённай газеце заадчыкам аддзела пісьмаў. З 1984 па 2016 гг.- галоўны рэдактар газеты “Раённыя будні”(Пружанскі раён)

 

 

 

Піша вершы са школьных гадоў. Уганараваны званнямі: “Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў” (2009), “Выдатнік дурку Беларусі”( 2012). Прызнаннем асабістага ўдзелу ў грамадскім і творчым жыцці вобласці стала рашэнне аблвыканкама аб прысуджэнні Мікалаю Антаноўскаму ганаровага звання “Чалавек года-2009” Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу “Духоўная веліч-2020”, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У.Калесніка ў намінацыі “Паэзія” (2021).

 

Аўтар кніг “Святаяннік”: паэзія (Мінск, 1993), ”Падсочаны бор”: зборнік вершаў (1997),  “Зялёная рапсодия: леса и лесоводы Пружанщины”: дакументальны нарыс (2004), зборнік паэзіі “Як ліст сярод лістоў”. ( 2019)

 

Жыве ў Пружанах.