
26.10.2021 Віншуем
23 кастрычніка 2021 года адсвяткавала юбілей беларуская паэтка Ірына Войтка. Калегу павіншавалі сябры с Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
На сайце аддзялення размешчаны цёплыя словы ў адрас юбіляра: сардэчна віншуем Ірыну Антонаўну, шчыра жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, радасці ад кожнага пражытага дня і новых яркіх здзяйсненняў на літаратурнай ніве.
Да віншаванняў далучаецца Прэзідыум ГА «СПБ». Няхай побач з Вамі заўсёды будуць добрыя, блізкія людзі як у гэтым Вашым вершы.
Родныя людзі, блізкія людзі.
наша сустрэча помніцца будзе.
Сэрца паклікала нас да парога
з Брэста і з Ліды, і з Рыма дарога
зноў прывяла нас да родных вытокаў,
да гэтай з вярбою азёрнай затокі,
дзе дзед наш з бабуляю дом збудавалі,
каб мы на госці часцей прыязджалі.
Родныя людзі, блізкія людзі,
шчасце і доля няхай з вамі будзе.
На роднай зямлі стойце моцна карэннем,
у дзецях і ўнуках жыцця прадаўжэнне.
Іншыя вершы паэткі даступныя па спасылцы