17 кастрычніка перастала біцца сэрца выдатнага чалавека, блізкага і вернага сябра Гомельшчыны, абласной бібліятэкі, Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Любові Іванаўны Макаёнак.


Соболезнуем

22.10.2021                                                          Новости


17 кастрычніка перастала біцца сэрца выдатнага чалавека, блізкага і вернага сябра Гомельшчыны, абласной бібліятэкі, Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Любові Іванаўны Макаёнак. Любоў Іванаўна ўнесла неацэнны ўклад у развіццё культуры Гомельскага рэгіёна. Яе добрыя справы застануцца ў працы Мемарыяльнай залы народнага пісьменніка Беларусі Макаёнка Андрэя Ягоравіча. Менавіта яна, беражліва і доўгія гады захоўвала архіў драматурга, а затым у 2017 годзе прыняла рашэнне перадаць яго ў дар Гомельскай абласной бібліятэцы ў поўным аб'ёме - ад ваенных дзённікаў да апошняга рукапісу п'есы "Дыхайце эканомна". На аснове архіва ў 2018 годзе, пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, у абласной бібліятэцы была адкрыта Мемарыяльная зала пісьменніка, якая карыстаецца папулярнасцю сярод жыхароў рэгіёна і гасцей горада Гомеля, з’яўляецца месцам прыцяжэння сучасных пісьменнікаў Гомельскай вобласці, аматараў мастацкай творчасці.

 


Імя Макаёнак Любові Іванаўны будзе навечна ўпісана ў гісторыю як бібліятэкі, так і ўсяго Палесся, а памяць пра яе будзе заўсёды жыць ва ўдзячных сэрцах гамельчан, землякоў класіка беларускай літаратуры.

 


Выказваем шчырыя спачуванні сыну Дубовік Юрыю Аляксеевічу і ўсім родным і блізкім Любові Іванаўны.

 


Калектывы Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў

 


Беларусі” і абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І.Леніна