
20.10.2021 З юбілеем!
З юбілеем!
Вядомаму паэту, празаіку, грамадскаму дзеячу Ганаду Бадрыевічу Чарказяну споўнілася 75 гадоў!
Шмат гадоў пісьменнік, які нарадзіўся ў Арменіі, жыве і працуе ў Беларусі. Піша на армянскай, курдскай і рускай мовах. Аўтар многіх кніг прозы, паэзіі, твораў для дзяцей, ён заслужыў павагу шматлікіх чытачоў і калег па пяры.Мае літаратурныя прэміі, узнагароджаны медалямі Францыска Скарыны, Максіма Багдановіча (Беларусь), Махтумкулі (Туркменія), ганаровым знакам СПБ “За вялікі ўклад у літаратуру”, ганаровымі знакамі і граматамі міністэрстваў і творчых устаноў рэспублікі.
Сардэчна віншуем шаноўнага таварыша, калегу з юбілейным днём нараджэння і зычым яму моцнага здароўя, дабрабыту, новых творчых здабыткаў і шчасця!
Саюз пісьменнікаў Беларусі,
Мінскае гарадское аддзяленне СПБ