Юбілей Надзеі Парчук


Юбілей Надзеі Парчук

30.09.2021                                                          Новости


27 верасня – 70 гадоў члену Саюза пісьменнікаў Беларусі паэтцы, публіцысту, літаратурнаму крытыку, рэцэнзенту, перакладчыку Надзеі Мікалаеўне Парчук.

 

         Парчук Надзея Мiкалаеўна нарадзілася 27 верасня 1951 г. у вёсцы Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. Пачынаючы з 2001 года яе вершы, літартыкулы, водгукі, рэцэнзіі, пераклады друкаваліся ў “Настаўніцкай газеце”, газетах “Голас Радзімы”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, “Белорусская нива”, “Звязда”, “Рэспубліка”, у часопісах “Маладосць”, “Полымя”, “Вясёлка”, “Гаспадыня”, “Алеся”, “Бібліятэчны свет”, “Бібліятэка прапануе”, у альманахах і іншых перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках “Дазволь прычасціцца”, “Беларускі ручнік”, “Па праву жывога”, “Дыханнем адзіным”, “Паэзія 2011”, “Сіла слабасці”, “Карусель”, “ЛітАўра” і інш.

 

         Лаўрэат прэміі імя У.А. Калесніка. Выдала сем зборнікаў паэзіі, у тым ліку і для дзяцей – “Венерын чаравічак”( Выдавецкі дом “Звязда”)

 

          Надзея Мікалаеўна –  верная свайму духоўнаму прызначэнню, чулая, спагадлівая. Яна актыўна дапамагае творчым людзям з абмежаванымі магчымасцямі; аўтар васьмі кніг паэзіі, каля сотні публікацый у розных выданнях.

 

         Калегі па пяры шчыра віншуюць Надзею Мікалаеўну Парчук з юбілеем і жадаюць моцнага здароўя, плённай творчай працы, радасці, невычэрпнай энергіі.