Свята беларускага пісьменства


Cаюз пісьменнікаў Беларусі выступіў арганізатарам і непасрэдным ўдзельнікам Дня беларускага пісьменства, якое прайшло 4-5 верасня ў Капылі.

08.09.2021                                                          Новости


Cаюз пісьменнікаў Беларусі выступіў арганізатарам і непасрэдным ўдзельнікам Дня беларускага пісьменства, якое прайшло 4-5 верасня ў Капылі.

 

Цэнтральная падзея для літаратараў – абвяшчэнне імёнаў пераможцаў Нацыянальнага літаратурнага конкурсу за 2020 год:

 

Віктар Шніп у намінацыі «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі. Паэт атрымаў узнагароду за кнігу вершаў «Белае, чорнае і залатое».

 

Віктар Праўдзін у намінацыі «Лепшы твор прозы» за кнігу «Парыж, Эйфелева вежа і...».

 

Алесь Карлюкевіч у намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі» за кнігу «Пухавіччына. Літаратурнае гняздо Беларусі».

 

Аляксандр Радзькоў у намінацыі «Лепшы твор публіцыстыкі» за кнігу «Дыскрэтны падыход да назірання жыцця».

 

Валянціна Паліканіна ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» за кнігу «Усіх мацней дабрыня».

 

Кацярына Стройлава ў намінацыі «Дэбют» за кнігу «Насустрач Любові».

 

А яшчэ можна было паглядзець выступленне Тэатра паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення Cаюза пісьменнікаў Беларусі на галоўнай сцэне свята. Пісьменнікі распавядалі пра сваю творчасць у павільёне «Слова пісьменніка». Вершы і песні гучалі на пляцоўцы «Літаратурнае кафэ».

 

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў разам са Старшынёй ГА «СПБ» Мікалаем Чаргінцом уручае дыплом пераможцы Нацыянальнай літаратурнай прэміі Віктару Шніпу

 

 

 

Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка і намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі знаёмяцца з экспазіцыяй

 

 

 

Падчас канцэрта ўрачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства

 

 

Спявае Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка

 

 

Першы намеснік Старшыні ГА «СПБ» Алена Стэльмах

 

 

Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення ГА «СПБ» Міхась Пазнякоў

 

 

Старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА «СПБ» Святлана Быкава

 

 

Паэтка Іна Фралова

 

 

Паэт і публіцыст Дзмітрый Радзівончык

 

 

Паэтка Кацярына Стройлава

 

 

Публіцыст Андрэй Мукавозчык

 

 

Паэт Юрась Нераток (Юрый Гарбачоў)

 

 

Паэтка Таццяна Жылінская

 

 

Паэтка Таццяна Дашкевіч

 

 

Паэт, галоўны арганізатар «Літаратурнага кафэ» Ірына Карнавухава

 

 

Выканаўца Генадзь Парыкiн

 

 

Гледачы на ​​пляцоўцы «Слова пісьменніка»

 

 

Тэатр паэзіі МГА ГА «СПБ»

 

 

Фота ў загалоўку: лаўрэаты Нацыянальнай прэміі - 2020

 

Фота з асабістага збору Міхася Пазнякова, Алены Стэльмах, Анатоля Мацвіенкi, Бажэны Ганушкiнай, а таксама з рэсурсу газеты «Звязда»https://zviazda.by/be/news/20210905/1630840213-stali-vyadomymi-imyony-peramozhcau-nacyyanalnay-litaraturnay-premii

 

https://zviazda.by/be/news/20210905/1630856408-dzen-belaruskaga-pismenstva-u-kapyli-dzen-drugi-fotarepartazh

 

Сябры! Дасылайце фота, будзем дапаўняць