Паважаны Алесь Андрэевіч! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды Вашага 75-га юбілею!


Марціновічу Алесю Андрэевічу – 75

19.08.2021                                                          Новости


 За працяглы час сваёй літаратурнай дзейнасці Вы сталі знакамітым творцам, імя якога добра вядома ў айчыннай літаратуры.

 

Вы заслужылі павагу сваім захапленнем гістарычнай тэматыкай. Створаныя Вамі рамантычныя вобразы, з невядомымі для чытача фактамі з жыцця знакаміх асоб Беларусі, сведчаць аб вялікай духоўнасці нашай нацыі, яе багатым мінулым, якое Вы творча спалучаеце з сучасным і будучым нашай краіны.

 

Ваша дзейнасць у ролі крытыка , публіцыста прыцягвае ўвагу да Вашых артыкулаў шматлікіх пісьменнікаў і чытачоў. Як глыбокі знаўца літаратуры, Вы праяўляеце талент аналітыка літаратурных працэсаў, умела ацэньваеце значнасць твораў, згадваеце пра іх уплыў на духоўнасць грамадства.

 

Калегі, сябры ведаюць Вас, як дабразычлівага чалавека, здольнага на вясёлы жарт, багатага на розныя цікавыя гісторыі.

 

Зычым Вам, шаноўны Алесь Андрэевіч, моцнага здароўя і спраўджвання найлепшых пажаданняў!

 

Прэзідыўм Саюза пісьменнікаў Беларусі