Дзелавы дыялог


Адбылася рабочая сустрэча кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь І. Сергяенкі са старшынёй СПБ М. Чаргінцом

28.04.2021                                                          Новости


23 красавіка адбылася рабочая сустрэча кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігара Сергяенкі са старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаем Чаргінцом.

Кіраўнік пісьменніцкага Саюза праінфармаваў аб рабоце творчай арганізацыі за апошнія гады. Нягледзячы на пэўную нестабільнасць у грамадстве, літаратары краіны займаюць цвёртую пазіцыю па захаванні асноў беларускай дзяржаўнасці, падтрымліваюць дзеючую ўладу і Прэзідэнта, садзейнічаюць умацаванню міру, згоды, адзінства і заклікаюць да гэтага ўсіх беларусаў. Аб гэтым паведамлялася ў чатырох Заявах, якія СПБ рабіў з мэтай не дапусціць у грамадстве парушэння законаў, стрымаць ад неабдуманных учынкаў моладзь, асудзіць фашызм, праявы якога сталі ўсё часцей даюць аб сабе знаць.

У сроках масавай інфармацыі краіны размешчана больш за 400 публікацый, дзе пісьменнікі аўтарытэтам свайго слова заклікалі берагчы нашы нацыянальныя каштоўнасці, супрацьстаяць экстрэмізму. Кнігі літаратараў (а іх у год выдаецца каля 400), у многім скіраваны на ваенна-патрыятычную тэматыку. Што пацвердзілі Гады малой радзімы, асабліва мінулы год – 75-годдзя Вялікай Перамогі. СПБ распрацаваны асобны план патрыятычнага выхавання, адпаведна якому яшчэ больш пашырыцца работа са школьнікамі і моладдзю.

Нікалай Іванавіч падкрэсліў значнае развіццё ў апошнія гады дзіцячай літаратуры і неабходнасць займаць чытаннем падрастаючае пакаленне, як інтэлектуальную аснову будучага развіцця дзяржавы.

Размова ішла таксама аб чарговым ІY (ХY) з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі, які мяркуецца адбыцца восенню бягучага года, і звязанай у адпаведнасці з гэтай падзеяй, падрыхтоўкай, якая па словах кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігара Сергяенкі, будзе мець падтрымку. Падкрэслена таксама важнасць далейшай дзейнасці Саюза пісьменнікаў Беларусі ў ідэалагічнай рабоце дзяржавы. СПБ неабходна праз мастацкае слова яшчэ больш настойліва садзейнічаць высокім маральным каштоўнасцям грамадства.

Марыя ЛІПЕНЬ