У Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага прэзентавалі кнігі пераможцаў III Абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі


У Гродне прэзентавалі кнігі пераможцаў III Абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі

31.03.2021                                                          Новости


У Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага ўвазе чытачоў, якія ня проста любяць літаратуру, але і, безумоўна, заўсёды сочаць за навінкамі  кніг, было прадстаўлена шэсць зборнікаў вядомых гродзенскіх пісьменнікаў. Новыя кнігі аўтараў з'яўляюцца пераможцамі розных намінацый на III Абласным конкурсе рукапісаў імя Цёткі.

– Мая кніга складаецца з трох раздзелаў. Тут трыялеты, тэрцыны і рандэлі. Гэтя так званыя цвердыя формы, якія ўзніклі ў літаратурнай паэтычнай творчасці старажытнай Францыі. У нашу беларускую літаратуру прынёс гэтыя формы Максім Багдановіч. Гэтя вельмі цікавыя формы, трошачкі гульнёвыя для паэта, – адзначыла Людміла Кебіч.

Ганна Скаржынская-Савіцкая, дзіцячая пісьменніца, лаўрэат прэміі імя А.І. Дубко і нацыянальнай літаратурнай прэміі, прэзентавала дзве кнігі: “А ў нас – зорны час” і “Сема і Адзінка”. Малюнкі для сваіх кніг аўтар стварыла сама. На III Абласным конкурсе рукапісаў імя Цёткі пісьменніца стала лаўрэатам у намінацыі “Дзіцячая літаратура”.

– Першая кніга “А ў нас – зорны час” – гэта суцэльная казка на беларускія фразеалагізмы. Задума напісаць гэтую кнігу ў мяне прыйшла пасля таго, як я зразумела, што кнігу “Кветка малой радзімы”, у якой я патлумачыла ў казках і апавяданнях сэнс 50-ці беларускіх прыказак і прымавак, знайшла свайго юнага чытача. Кніга “Сема і Адзінка”, вокладку якой я стварыла сама, – гэта таксама казкі для дзяцей, – распавяла дзіцячая пісьменніца.

Кніга “Кожны стрэчны нам – настаўнік” стала пераможцам у намінацыі “Публіцыстыка”. Яе напісала Ніна Рыбік, галоўны рэдактар газеты “Астравецкая праўда”.

– Я доўга працую ў журналістыцы і за гэты час было шмат сур'ёзных, на маю думку, артыкулаў, нарысаў, разважанняў. І я адважылася сабраць іх у адзін рукапіс і падаць на конкурс, лаўрэатам якога я з'яўляюся двойчы, – падзялілася Ніна Рыбік.

Не менш цікавую кніжную навіну прадставіў паэт, кампазітар і выканаўца песен Андрэй Татура. На конкурс ён падаў кнігу «Ключ от всех дверей» і стаў лаўрэатам у намінацыі «Адкрыццё года».

– Больш за 20 гадоў я пішу песні, у мяне таксама ёсць свая музычная група. Але падзяляю песенную паэзію на паэзію літаратурную. Каля года таму вырашыў сябе паспрабаваць менавіта ў літаратурнай паэзіі. Кніга «Ключ от всех дверей» – пра ўсё: ад чаго-то гумарыстычнага да больш сумнага, – распавёў аўтар.

Таксама на прэзентацыі чытачы змаглі азнаёміцца з кнігай Пятра Сямінскага “Этюд о янтарном комарике”, якая заняла першае месца ў намінацыі «Проза».

Дзіяна СІДАРКЕВІЧ

Фота аўтара

Крыніца