Віншуем!


Віншуем!

20.03.2021                                            Слово писателю


20 сакавіка

адзначае сваё 65-годдзе

пісьменнік Аляксандр Барысавіч Галькевіч.

Нарадзіўся будучы празаік у г.Баранавічы ў сям’і ваеннаслужачага. З 1973 па 1979 гады вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. З 1979 па 1981 год працаваў па размеркаванні на кафедры фізічнага выхавання і спартыўнай медыцыны Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Затым вярнуўся на пастаяннае месца жыхарства ў г.Баранавічы, дзе пасля праходжання інтэрнатуры па тэрапіі на базе Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бальніцы працаваў цэхавым тэрапеўтам медсанчасці Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання. З 1987 года працаваў урачом станцыі Хуткай медыцынскай дапамогі. У 1988 годзе закончыў вышэйшыя завочныя курсы “ИН-ЯЗ”. Майстар спорту СССР па боксе.

Упершыню выступіў у друку ў 1992 годзе з аповесцю “Неудачник”. Аўтар пяці празаічных кніг: “Неудачник” (“Мастацка літаратура”, 1992), “Беглецы” (2000), “Фанатик” (“Адукацыя і выхаванне”, 2005) “Надо жить” (“Макбел”, 2008), “Прозрение” (“Макбел”, 2009).