ПАЛАЖЭННЕ аб парадку правядзення конкурсу краязнаўчых работ “Памяць маёй зямлі”


ПАЛАЖЭННЕ аб парадку правядзення конкурсу краязнаўчых работ “Памяць маёй зямлі”

1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак арганізацыі і правядзення конкурсу краязнаўчых работ “Памяць маёй зямлі” (далей – конкурс).

2. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і рэдакцыя газеты “Літаратура і мастацтва” пры падтрымцы РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.

3. Мэты правядзення конкурсу:

- грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі;

- прыцягненне ўвагі да традыцый, культуры і гісторыі роднага краю;

- папулярызацыя навукова-даследчай, краязнаўчай, этнаграфічнай дзейнасці;

- стварэнне ўмоў для падтрымкі і развіцця творчай ініцыятывы;

- адкрыццё новых аўтараў;

- стымуляванне прафесійнага і мастацка-стылістычнага патэнцыялу аўтараў.

4. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйных сайтах арганізатараў конкурсу, а таксама ў газеце “Літаратура і мастацтва”.

5. У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і замежныя грамадзяне ва ўзросце ад 14 гадоў на момант падачы заяўкі (далей – удзельнікі конкурсу).

6. На конкурс прымаюцца літаратурна-краязнаўчыя работы, створаныя на аснове вывучэння мінулага населеных пунктаў, лёсаў знакамітых асоб, іншых цікавых фактаў, звязаных з гісторыяй малой радзімы, якія не публікаваліся раней і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах.

Аб’ём твора не павінен перавышаць адзін аўтарскі аркуш (40000 знакаў).

Кожны ўдзельнік конкурсу мае права накіраваць толькі адзін твор на рускай або беларускай мовах.

Прадстаўляючы твор на конкурс, удзельнік конкурсу дае згоду на аднаразовае бязвыплатнае яго выкарыстанне ў друкаваных сродках масавай інфармацыі літаратурна-мастацкай тэматыкі (спецыялізацыі).

7. Заяўка на ўдзел у конкурсе запаўняецца па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння.

Разам з заяўкай удзельнік конкурсу накіроўвае:

кароткую біяграфічную даведку;

фотаздымак удзельніка конкурсу ў фармаце jpg (jpeg);

твор, аформлены ў рэдактары Microsoft Word у фармаце doc, шрыфт Times New Roman, памер шрыфта  14, міжрадковы інтэрвал 1,5, усе палі 2,5 см.

На тытульным лісце твора неабходна ўказаць: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) удзельніка конкурсу, псеўданім (калі такі маецца), назву твора.

Матэрыялы прымаюцца на конкурс у электронным выглядзе па наступных адрасах электроннай пошты: oo-spb@tut.by і lim_new@mail.ru з пазнакай “На конкурс”.

Прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе і твораў праводзіцца з 1 лютага па 30 кастрычніка 2021 года.

8. Матэрыялы, прадстаўленыя з парушэннем патрабаванняў, пералічаных у пунктах 6-7 дадзенага Палажэння, да разгляду не прымаюцца.

9. Выдаткі, звязаныя з падрыхтоўкай і прадстаўленнем матэрыялаў на конкурс, аплачваюцца яго ўдзельнікамі самастойна.

10. Творы, якія паступілі на конкурс, не рэцэнзуюцца, не вяртаюцца і не падлягаюць аплаце.

11. Для ацэнкі твораў удзельнікаў конкурсу ствараецца экспертны савет,  у які ўваходзяць сем чалавек. Склад экспертнага савета зацвярджаецца арганізатарамі.

У склад экспертнага савета не могуць уваходзіць аўтары твораў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.

Экспертны савет узначальвае старшыня.

12. Пасяджэнне экспертнага савета лічыцца правамоцным, калі ў ім прымае ўдзел не менш як дзве трэці членаў экспертнага савета.

У спрэчных выпадках рашаючым з’яўляецца голас старшыні экспертнага савета.

Ацэнка твораў удзельнікаў конкурсу ажыццяўляецца па дзесяцібальнай сістэме ацэнкі.

13. Пры ацэнцы конкурсных твораў членамі экспертнага савета ўлічваюцца:

актуальнасць публікацыі (ступень адпаведнасці тэматыцы конкурсу і патрабаванням да краязнаўчых інфармацыйных матэрыялаў);

стылістычнае і моўнае майстэрства;

арыгінальнасць падачы матэрыялу;

пісьменнасць.

14. Аўтары пяці работ, якія набралі найбольшую колькасць балаў, прызнаюцца экспертным саветам пераможцамі конкурсу.

Па рашэніі экспертнага савета магчыма таксама заахвочванне аўтараў работ, якія не ўвайшлі ў лік пераможцаў.

Рашэнне аб пераможцах конкурсу афармляецца пратаколам.

Спіс пераможцаў конкурсу і назвы іх твораў размяшчаюцца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйных сайтах арганізатараў конкурсу.

Вынікі конкурсу падводзяцца да 15 снежня 2021 года.

15. Пераможцам конкурсу ўручаюцца дыпломы.

Творы пераможцаў конкурсу публікуюцца ў сродках масавай інфармацыі літаратурна-мастацкай тэматыкі, якія ўваходзяць у склад РВУ «Выдавецкі дом «Звязда».

16. Конкурсам прадугледжана далучэнне да ліку яго арганізатараў спонсараў, іншых зацікаўленых устаноў.

 

Дадатак

да Палажэння   аб   парадку правядзення конкурсу

краязнаўчых работ

“Памяць маёй зямлі”

ЗАЯЎКА

на ўдзел у конкурсе краязнаўчых работ

“Памяць маёй зямлі” 

 

1. Прозвішча_____________________________________________________

2. Уласнае імя___________________________________________________

3. Імя па бацьку (калі такое маецца)_________________________________

4. Псеўданім (калі такі маецца)_____________________________________

5. Дата наражэння________________________________________________

6. Назва твора____________________________________________________

7. Хатні адрас удзельніка конкурсу__________________________________

8. Месца работы (вучобы) удзельніка конкурсу_______________________

9. Тэлефон удзельніка конкурсу____________________________________

10. Электронны адрас удзельніка конкурсу___________________________

_______________

(дата)