Віншуем!


Віншуем!

18.11.2020                                            Слово писателю


19 лістапада

адзначае свой 65-гадовы юбілей

пісьменнік, журналіст

Вячаслаў Віктаравіч БУРДЫКА.

Нарадзіўся Вячаслаў Віктаравіч 19.11.1955 годзе ў вёсцы Сваткі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У 1972 г. закончыў СШ № 17 г. Барысава Мінскай вобласці. Працаваў паляводам у саўгасе «Стара-Барысаў» Барысаўскага раёна. У 1979 г. закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1992 г. В. В. Бурдыка скончыў Кіеўскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання.

З 1979 года па 1983 год працаваў намеснікам рэдактара старадарожскай раённай газеты “Поступ Кастрычніка”, з  1983 па 1991 – намеснікам рэдактара кобрынскай раённай газеты«Камуністычная праца» з 1991 г. у брэсцкай абласной газеце «Заря». З 2006 па 2016 год – адказны сакратар брэсцкай абласной беларускамоўнай газеты “Народная трыбуна”.

На старонках штотыднёвіка стварыў уласныя праекты «Шматкроп’е», «Берасцейскія дыяменты». З 2017 г. В. В. Бурдыка супрацоўнічае ў ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе».

Вячаслаў Бурдыка з аповесцямі і апавяданнямі друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Нёман», «Вожык»,  абласных і рэспубліканскіх газетах. Напісаў шэраг артыкулаў аб жыцці і творчасці пісьменнікаў Брэстчыны: Міколы Купрэева, Міхася Рудкоўскага, Ніны Мацяш, Алеся Каско, Анатоля Шушко, Анатоля Брытуна і інш. Аўтар дэтэктыўнага рамана «Яхта смерти» (2002), дакументальнай кнігі «Команда Кобринщины нашей» (2004).