Віншуем!


Віншуем!

15.09.2020                                            Слово писателю


Генеральнаму дырэктару

Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

 Матульскаму Р. С. 

 

 

 Паважаны Раман Сцяпанавіч! 

 

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з нагоды прафесійнага свята – Дня бібліятэк. Словы вялікай павагі і ўдзячнасці адрасуем Вашаму калектыву - усім, хто захоплены кнігай, і хто рупліва нясе святло пісьменства ў шырокі свет.  

Для ўсёй пісьменніцкай супольнасці шлях да галоўнага храма кніжных ведаў – надзвычай пачэсны. Светла і радасна становіцца на душы падчас прэзентацый, заўсёдна праводзімых у атмасферы вялікай духоўнасці, якая пануе ў залах, сярод бібліятэчных паліц. Супрацоўнікі бібліятэкі праяўляюць вялікі прафесіяналізм, уменне працаваць з кнігай, аўтарам.  

Ганарымся тым, што Нацыянальная бібліятэка з’яўляецца сімвалам Беларусі, па якім нашу краіну пазнаюць у свеце. 

Будзем і надалей разам прыкладаць старанні, каб кніга, асабліва кніга на роднай мове, знаходзіла ўсё больш удзячных чытачоў, каб наша слыннае, пранікнёнае, стваральнае слова служыла дабру, міру, згодзе.  

 

 

З павагай, 

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі                                М. І. Чаргінец