“Духоўная веліч”. Новы сезон


“Духоўная веліч”. Новы сезон

Абласны літаратурны конкурс “Духоўная веліч”, заснаваны ў 2018 годзе абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама сумесна з Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай праваслаўнай Царквы, аб’яўляе новы сезон.

Творчае спаборніцтва праводзіцца з мэтай папулярызацыі моўнай, літаратурнай і гістарычнай спадчыны рэгіёна, выяўлення лепшых твораў, што спрыяюць выхаванню ў чытачоў духоўнасці, грамадзянскасці і патрыятызму, захавання памяці аб знакамітых асобах Брэстчыны, чые справы і духоўны подзвіг сталі ўзорам выканання доўгу і прыкладам бескарыслівай адданасці Радзіме, зрабілі асаблівы ўплыў на грамадскае жыццё, культуру, навуку і гісторыю роднага краю.

У конкурсе могуць прыняць удзел аўтары, якія пражываюць у Брэсцкай вобласці і дасягнулі 18 гадоў, незалежна ад іх прыналежнасці да творчых саюзаў.

Адборачная камісія прымае літаратурныя творы любых жанравых і кампазіцыйных (раман, аповесць, п’еса, зборнік апавяданняў ці вершаў) на рускай і беларускай мовах.

Творы могуць быць прадстаўлены асобнымі кнігамі альбо публікацыямі ў рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных друкаваных перыядычных выданнях, выдадзеных на працягу трох гадоў да часу абвяшчэння творчых спаборніцтваў.

Конкурсныя работы прымаюцца  з 20 верасня па 20 кастрычніка 2020 года па 4 намінацыях: «Паэзія», «Мастацкая проза», «Публіцыстыка», «Літаратура для дзяцей» на адрас: г.Брэст, 224013, праспект Машэрава 75/1, к.605. Дасланыя кнігі не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ