З юбілеем!


З юбілеем!

20.07.2020                                            Слово писателю


20 ліпеня адзначае юбілей Алена Анатольеўна Стэльмах.

Шаноўная Алена Анатольеўна!

У дзень Вашага нараджэння члены Саюза пісьменнікаў Беларусі яшчэ раз хочуць выказаць словы ўдзячнасці за Ваш заўсёдны клопат пра калег па пяры, сяброў і аднадумцаў, плённую працу па развіцці айчыннай літаратуры і вялікую ўвагу да кожнага, хто ідзе да Вас са сваімі прапановамі, праблемамі і пытаннямі.

Мы віншуем Вас з гэтым прыгожым юбілеем

і жадаем, каб надвор'е заўсёды спрыяла добраму настрою,

кожны чалавек дарыў станоўчыя эмоцыі і новыя ідэі,

жыццё радавала цудоўнымі падзеямі,

цікавымі сустрэчамі

і адчуваннем таго, што ўсе мары абавязкова здзейсняцца!

Няхай пішуцца кнігі, множыцца колькасць чытачоў, гучаць цудоўныя водгукі пра Вашу дзейнасць!

Будзьце шчаслівай як чалавек і творца!

Фота: https://minsknews.by/belorusskie-pisateli-provedut-avtograf-sessii-v-ramkah-vystavki-yarmarki-v-minske/