15 цікавых пытанняў пра першадрукара


15 цікавых пытанняў пра першадрукара

10.06.2020                                        Литературный мир


Нацыянальная бібліятэка прапануе праверыць свае веды і прайсці тэст, прысвечаны беларускаму першадрукару Францыску Скарыне.

Біяграфія Францыска Скарыны поўная загадак і таямніц. Далёка не ўсе звесткі пра асветніка маюць бясспрэчныя дакументальныя доказы. Навукоўцы падкрэсліваюць вялікую верагоднасць некаторых падзей, а многія факты агучваюцца імі толькі на ўзроўні гіпотэз. Але ўсе згодныя з тым, што Скарына – вялікага маштабу інтэлектуал эпохі Адраджэння. Ён быў рознабакова таленавітым чалавекам і праявіў сябе шматгранна.

Прайдзіце тэст “Францыск Скарына”, адкажыце на пытанні і дазнайцеся яшчэ больш пра беларускага першадрукара: https://www.nlb.by/by/news/litaraturnyya-gulni-testy/15-tsikavykh-pytannya-pra-pershadrukara/