«Чытаць я хацеў!»: Купалаўскі тэатр запусціў новы online-праект, у якім артысты дзеляцца сваімі любімымі літаратурнымі творамі


«Чытаць я хацеў!»: Купалаўскі тэатр запусціў новы online-праект, у якім артысты дзеляцца сваімі любімымі літаратурнымі творамі

30.04.2020                                        Литературный мир


Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы працягвае пашыраць сваю прысутнасць у online-прасторы. Пасля паспяховых праектаў «Купалаўскі online» і «Купалаўскі дома», які ахапіў больш за 65 000 гледачоў па ўсім свеце, Купалаўскі тэатр падрыхтаваў прыемнасць для тых, хто засумаваў.

«Чытаць я хацеў!» — гэта серыя чытанняў ад акцёраў тэатра ў акаўнце Купалаўскага тэатра ў Instagram, далучыцца да якіх можна будзе штовечар а 20.00. Запісы чытанняў таксама будуць даступныя на YouTube-канале тэатра. Кожны дзень з купалаўцамі ў рубрыцы «Чытаць я хацеў!» можна будзе паслухаць творы беларускіх ды замежных пісьменнікаў і паэтаў.

Яшчэ больш відэа  тут: https://www.youtube.com/playlist?list=PLVJdxq4_qiguakHBqMhet_Hek_T_LhCbs