"Культурныя скрыжаванні" радыё "Культура" расказваюць пра літаратуру


27.04.2020                                        Литературный мир


Запрашаем вас паслухаць некаторыя выпускі праграмы "Культурныя скрыжаванні". 

Сучасная беларуская дзіцячая літаратура: https://yadi.sk/d/jEXrGhV9nojBiA

Масавая беларуская літаратура: https://yadi.sk/d/uMSVwKZ1dKsMAw

Захаванне традыцый пачынальнікаў найноўшай беларускай літаратуры: https://yadi.sk/d/XKZINh7kKdFkFQ

Беларуская літаратура 1930-х гг.-1: https://yadi.sk/d/tz-DOTulQhHWLw

Беларуская літаратура 1930-х гг.-2: https://yadi.sk/d/m-ETRxpUYrzorw

Штодзённы пазнавальны праект "Культурныя скрыжаванні" (https://radiokultura.by/be/peredacha/kulturnyya-skryzhavanni) знаёміць з рознымі напрамкамі беларускай і сусветнай культуры. Выпускі прысвечаны гісторыі музычнага мастацтва Беларусі і Еўропы, нацыянальнай літаратуры, самабытнай народнай культуры беларусаў. У стварэнні ўдзельнічаюць практыкуючыя мастацтвазнаўцы, музыказнаўцы, літаратурныя крытыкі, творцы, сярод якіх - выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў і навуковых арганізацый Беларусі. 

"Культурныя скрыжаванні" ствараюць: кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Таццяна Бабіч; музыкант Сяргей Пукст; заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Скорабагатаў; этнакультуролаг, даследчык традыцыйнай культуры беларусаў, кандыдат філалагічных навук Беларусі Іван Крук; паэт, публіцыст, журналіст Навум Гальпяровіч. 

Прэв'ю: Photo by Patrick Tomasso on Unsplash