7 лайфхакаў для пісьменнікаў


7 лайфхакаў для пісьменнікаў

21.04.2020                                        Литературный мир


1.  Навучыцеся адмаўляцца ад іншых спраў

Усё пачынаецца з простага: калі ў вас няма часу пісаць, ніякая іншая парада вам не дапаможа. Шматлікія апытанні сведчаць, што пісьменнікам не бракуе часу на творчасць, але яны маюць яшчэ і праблемы з яго размеркаваннем. Можа спатрэбіцца нават мужнасць, каб адмовіцца ад усіх іншых абавязкаў. “Вы, напэўна, паспееце быць напалову прыстойным бацькам ці рабіць нешта іншае”, — сказаў Дэвід Мітчэл, аўтар “Воблачнага атласа”. Што можа азначаць, што трэба ахвяраваць шмат чым, каб мець мажлівасць пісаць.

Некаторым аўтарам неабходна проста закрыць жалюзі, каб спрасціць працу і паменшыць колькасць рэчаў, што адцягваюць увагу. Таксама можна жалезна выдзяляць кожны дзень па дзве гадзіны на творчасць, як Віктар Лавале: у гэты час ён спрабуе абараніць сябе ад бацькоўскіх абавязкаў і працы настаўніка. Камусьці неабходна паменшыць колькасць часу за гаджэтамі.

Наогул, практыкаванне ў пісьменніцтве азначае знаходжанне спосабаў для абароны нечага далікатнага — уяўленне квітнее ў ціхім настроі. Як сказаў Джонатан Франзэн, “мне трэба быць упэўненым, што ў мяне ёсць прыватнае “я”, бо гэтае “я” з’яўляецца месцам, адкуль бяруць пачатак мае творы”.


2. Першы радок — вельмі важны

Кожны ведае, што першы радок — гэта запрашэнне, здольнае прывязаць чытача да кнігі ці, наадварот, разбурыць ягоны інтарэс. Мала хто ведае, якое значэнне першы радок мае для саміх аўтараў.

“Першы радок павінен пераканаць мяне, што ён прадстаўляе ўвесь напісаны тэкст”, — сказаў Уільям Гісбан. Гэта даволі радыкальны падыход, але пісьменнікі яго падтрымліваюць. Стывен Кінг распавядаў, як траціў тыдні, месяцы і нават гады, працуючы над першымі сказамі як заклёнамі, каб разблакаваць ужо завершаную кнігу. А Майкл Кейбан сказаў, што спатыкнуўся на першым сказе “Вундэркіндаў”, а астатняя частка рамана пісалася нібы пад дыктоўку.


3. Ісці за фарамі

Дайце сабе крыху свабоды дзеянняў падчас першых спробаў напісаць нешта. Адкіньце ўсе планы і здагадкі і дайце сабе шанец на самаздзіўленне.

Андрэ Д’юбас называе гэта яздой за фарамі: гэта як ехаць за машынай у цемры па незнаёмай дарозе: рэчы становяцца заўважнымі толькі калі на іх трапіць святло. “Што на дарозе?”— спытаў ён. — Якое надвор’е? Якія гукі? Калі я адчую ўсё гэта на працягу ўсёй дарогі, пачне вымалёўвацца структура. Мая кіравальная сіла і прынцып, які змяняе контур гісторыі, вельмі простая: ехаць за фарамі — менавіта так выяўляецца архітэктура”.

Пра гэта гавораць і іншыя творцы: “Творчасць, якую я звычайна лічу добрай, — незвычайная, — кажа Эмі Бэндэр. — Гэта здараецца, калі я сыходжу з дарогі — калі я адыходжу ўбок, я здзіўляю сябе”.


4. Прамаўляйце ўслых свае тэксты

Калі няма канкрэтнага плану, як даведацца, што ты на правільным кірунку? Для многіх аўтараў адказ палягае ў сугуччы словаў.

“Сюжэт можа быць пераацэнены. Тое, што я звычайна шукаю, — гэта рытм, — казаў пазней Джым Харысан. — Гэта нагадвае пісьмо пад дыктоўку, калі цябе накіроўвае рытм голасу дыктоўшчыка”. Джордж Сандэрс апісаў падобны працэс; ён патлумачыў, што гукі паказваюць яму, дзе ёсць энергія, а якія радкі трэба чытаць больш уважліва. Тое самае з паўторамі. Праз колькі спробаў, калі ён ужо не можа ўспрымаць сваю працу на свежую галаву, Джэс Бол звяртаецца да сваіх вушэй: “Калі ты чытаеш сваю працу ўслых, ёсць моманты, якія хочацца прапусціць — вы адчуваеце нежаданне прамаўляць іх. Гэта слабыя часткі, якія вельмі цяжка знайсці па-іншаму”.


5. Не чакайце, што будзе лягчэй

Нават для аўтараў бэстсэлераў і любімцаў крытыкаў пісьменніцкая праца ніколі не становіцца прасцейшай. Праца Халіда Хасэйні “Святло ў цемры” раскрывае вострую праўду, звязную з гэтым: матэрыяльны поспех не заглушае боль аўтара, калі ў яго скочваюцца словы”.

Але пісьменнікі валодаюць майстэрствам адбівацца ад экзістэнцыяльнай роспачы, хваробы, якая звычайна здараецца ў сярэдзіне складанага творчага працэсу. Тут можна сказаць пра Элізабэт Гілберт і яе канцэпцыю “ўпартай радасці”, тэрмін, якія яна пазычыла ў паэта Джэка Гілберта. Гэта абяцанне рушыць наперад павольна і заставацца ў гуморы, нават калі ўсё кепска: “Мой шлях як пісьменніцы стаў больш гладкім, калі я зразумела, што нават калі ўсё не так добра, я павінна ўспрымаць свае праблемы з цікаўнасцю, а не з трагедыяй”.


6. Знайдзіце татэм

Чарлз Дыкенс, як вядома, пісаў свае шэдэўры, маючы на стале калекцыю парцэляваных фігурак, якія складалі яму кампанію, калі ён пакутаваў ад ціску тэрмінаў працы. Гэта не так дзіўна, як гучыць: шмат пісьменнікаў маюць татэм — аб’ект вялікай важнасці, нават калі гэта маленькая цацка ці раздрукаваны слоган, якія ляжыць побач з месцам іх творчасці і служыць крыніцай натхнення ці бар’ерам супраць роспачы.

Джэйн Смайлі наклеіла шыльду з фразай: “Ніхто не прасіў цябе пісаць гэты раман” над сваім сталом, каб нагадваць сабе, што крэатыўная праца ствараецца добраахвотна. Махсэн Хамід мае ўрывак з твора Муракамі на сваім прынтары — радкі, якія звязваюць крэатыўнасць і фізічную нагрузку; гэта калісьці натхніла яго ўключыць штодзённыя шасцімільныя праменады ў свой рабочы графік. І Расэл Бэнкс трымае частку намагільнай пліты ў офісе з надпісам “Памятай пра смерць”. Няма нічога больш натхняльнага, чым веданне, што часу мала, і галоўны дэдлайн хутка будзе тут.


7. Знаходзьце радасць

Наогул, пісьменнікі, знаходзяць радасць ў сваёй працы, нават калі трэба шукаць гэта ў самых нечаканых месцах. “Адна з рэчаў, якія мне дапамагаюць і навучылі шмат чаму, — гэта фраза “Я не веру ў роспач як у натуральны аспект стану чалавека”, — кажа Аяна Матыс. — Ёсць неразуменне, ёсць боль, ёсць пакуты, усе гэтыя рэчы — так. Але роспач? Я не веру ў роспач і не пішу ў гэтым стане. Я пішу, маючы цяжкасці, праўда. Я пішу пра людзей, якія адчуваюць шмат болю, адчай і нават сваю мізэрнасць. Але роспач для мяне значыць абсалютную адсутнасць надзеі. Гэта нішто. Заўжды існуе надзея, што будзе лепш”.

Але гэта парада не для таго, каб пакідаць месца для надзеі і легкадумнасці на старонках. Яна пра захаванне магчымасці знаходжання радасці ў працэсе, разуменні, што цяжкасць працы ніколі не паменшыць наша задавальненне ад яе.

“Радасць быцця аўтарам — гэта радасць адчування таго, што я магу зрабіць што заўгодна”, — кажа Ніл Гейман у “Святле ў цемры”. — Няма правіл. Ёсць толькі пытанне: ці зможаш ты гэта зрабіць з упэўненасцю, з паднятай галавой? Ці зможаш ты гэта зрабіць са стылем? З Радасцю?

Знайдзі радасць, і калі ты гэта робіш, правіл не існуе”.


Рэкамендацыі зробленыя паводле апытання 150 пісьменнікаў.


Крыніца: https://budzma.by/news/7-lifekhakau-dlya-pismennikau.html