Яцухна В.І. Мастацкі вобраз


Яцухна В.І. Мастацкі вобраз

17.04.2020                                        Литературный мир


У мастацтва як з’явы складанай і шматстайнай многа спе­цы­фіч­ных рыс. Аднак, відаць, самай спецыфічнай рысай мастац­тва з’яў­­ляецца яго воб­разная прырода.

Па паходжанню слова «вобраз» старажытнагрэчаскае (эй­дас) і ў пе­ра­кладзе з гэтай мовы абазначае «аблічча», «выгляд».

Вобразамі аперыруе не толькі мастацтва. Іх часам выкары­стоў­ваюць у дапаможных мэтах і некат. інш. галіны пазнання і са­цы­яльнай свя­до­ма­сці (філасофія, навука, рэлігія, мі­фа­ло­гія, псі­ха­ло­гія). Аднак дадзеныя воб­разы, якія імянуюцца на­ву­кова-ілюст­ра­цый­нымі альбо фак­та­гра­фіч­нымі, розняцца з уласна мас­­тацкімі. Яны хоць і перадаюць кан­крэт­ныя ўяўленні, г. зн. ад­лю­ст­раванне ча­лавечай свядомасцю адзінкавых з’яў (прадметаў, фак­таў, падзей) у іх пачуццёва ўспрымальным абліччы, але не згу­шчаюць іх, не кан­цэн­труюць істотныя для аўтара бакі жыцця ў імя іх ацэньваючага асэн­савання.

Адной з важнейшых рыс мастацкага вобраза з’яўляецца максі­маль­ная ёмістасць закладзенага ў ім зместу. Мастацкая свядомасць, спа­лу­ча­ю­чы пачуццёвы і разумова-інтуітыўны пады­ходы, схоплівае рэ­чаіснасць поў­на, цэласна, а не фрагментарна.

Далей, мастацкі вобраз нясе ў сабе абагульненне, г. зн. мае ты­­по­вае зна­чэнне. Калі ў самой рэчаіснасці суадносіны агульнага і адзін­­кавага мо­гуць быць рознымі (у прыватнасці, адзінкавае мо­жа за­цямняць агуль­нае), дык вобразы мастацтва заўсёды з’яў­ля­юц­ца кан­цэнтраваным ува­саб­леннем агульнага, істотнага ў інды­ві­ду­аль­ным.

Тыповасць — вельмі важная адзнака і якасць мастацкага воб­ра­за. Ра­зам з тым разумець яго трэба правільна, бо паняцце «тып» («ты­повае») вы­карыстоўваецца ў дачыненні да мастацтва ў двух ас­ноў­ных значэннях.

Па-першае, вучоныя і мастакі, адштурхоўваючыся ад пер­ша­па­чат­ко­ва­га сэнсу гэтага слова («тып» у літаральным перакладзе са ста­ра­жыт­на­грэ­часкай мовы абазначае «ўзор», «адбітак»), падра­зу­мя­ваюць пад ты­па­мі прадметы стандартныя, пазбаўленыя ін­ды­ві­ду­альнай шмат­пла­на­ва­сці, увасабляючыя нейкую пастаян­ную схему. Тып у дадзеным значэн­ні — гэта ўвасабленне і пад­крэсліванне ў пер­санажы якойсьці адной ры­сы, адной чалавечай асаблівасці (ля­но­ты, ілжывасці, сквапнасці і г. д.). Гэ­та, паводле А. Пушкіна, «ты­пы адной (курсіў наш — В. Я.) страсці». Та­кое разуменне тыпа ідзе ад традыцый рацыяналізму ХVІІ–ХVІІІ стст. Асаб­ліва многа такіх ты­паў у літаратуры класіцызму. Магчыма, не ў та­кой ступені, як ра­ней, але прысутнічаюць дадзеныя тыпы і ў літаратуры ХІХ–ХХ стст. (героі «Мёртвых душ» М. Гогаля, шэрагу твораў А. Чэ­ха­ва, некаторых беларускіх пісьменнікаў пачатку і сярэдзіны ХХ ст. (К. Вя­сё­лага, Ц. Гартнага і інш.).

Другое, больш шырокае разуменне тыпа, засноўваецца на асаб­ліва яр­кім і поўным увасабленні ў персанажы не адной, а цэлага шэ­рагу ха­рак­тэрных (часам узаемавыключных) якасцей і рыс. Такія ты­пы — гэта «жы­выя твары», паводле А. Пушкіна. Тыповае ў шы­ро­кім яго разуменні ва­лодае, як зазначыў Г. Паспелаў, «высокай сту­пенню характэрнасці» [1]. Та­кім чынам, дадзеныя тыпы ўжо мож­на і неабходна лічыць ха­рак­та­ра­мі. Дакладней, менавіта з такіх ты­паў вы­растаюць характары.

Тыпізавацца мастацкі характар можа з дапамогай самых роз­ных срод­каў: аўтарскага апісання, партрэтнай абмалёўкі, розных кам­пазі­цый­ных прыёмаў, адцяняючых дэталей і г. д. Самы ж лепшы і дзейс­ны сро­дак тыпізацыі — гэта наданне персанажу ін­ды­ві­ду­аль­най моўнай ха­рак­та­рыстыкі. Наогул, моўная індывідуалізацыя — вель­мі важны момант ты­пізацыі мастацкага характару.

Асаблівую ролю ў стварэнні мастацкага вобраза адыгрывае ўяў­лен­не творцы. Уяўленне мастака — гэта не толькі псіхалагічны сты­мул яго твор­часці, але і нейкая дадзенасць, якая мае месца ў тво­ры. У апошнім з да­памогай вымыслу прысутнічае прадметнасць, якая часам не мае сабе ад­паведнасці ў рэальным жыцці. Дамінаванне ў мастацкай тканіне твора рэ­альнага альбо вымышленага дае падставы вучоным весці гаворку аб жыц­цепадобнасці альбо ўмоўнасці адлюстраванага.

Мас­тацкі вобраз валодае экспрэсіўнасцю, г. зн. выражае ідэй­на-эма­цыя­нальныя адносіны аўтара да прадмета. Ён звернуты не толькі да ро­зу­му, але і да пачуццяў чытачоў, слухачоў, гледачоў. На­ват можна ска­заць, у першую чаргу да пачуццяў, а ўжо потым да ро­зуму. Па сіле эма­цы­янальнага ўздзеяння адлюстраванае, пе­ра­да­дзе­нае з дапамогай мас­тац­тва звычайна пераўзыходзіць разумова-ла­гічныя пабудовы.

І, нарэшце, мастацкі вобраз самадастатковы, г. зн. ён і толькі ён з’яў­ляецца формай выражэння зместу ў мастацтве. У ін­шых жа галінах твор­чай дзейнасці людзей вобразы дапаўняюць ін­шае тлумачэнне (на­прык­лад, паняційна-лагічнае ў навуцы).

Наогул, кажучы словамі В. Скібы і Л. Чарнец, «мастацкі воб­раз — фе­номен складаны. У ім як у цэласнасці інтэгрыраваны ін­ды­ві­дуальнае і агуль­нае, істотнае (характэрнае, тыповае), роўна як і срод­кі іх ува­саб­лен­ня» [2].

Вобраз чалавека альбо той істоты, якая замяняе (замяшчае) яго, па-роз­наму называецца (у агульным сэнсе, а не канкрэтна) у тво­рах мас­тац­кай літаратуры ў залежнасці ад таго, да якога роду яны ад­но­сяц­ца: у лі­ры­цы гэта лірычны герой, у драме і эпасе — дзею­чая асоба (пераважна ў дра­ме), герой, персанаж [3].

Стварацца і «апрадмечвацца» мастацкі вобраз можа па-роз­на­му, а да­кладней, з самага рознага «матэрыялу» ў залежнасці ад віду мас­тацтва, дзе гэта робіцца: напрыклад, колеравай і святло-ценевай га­мы ў жы­ва­пі­се, слоў і іх спалучэнняў у літаратуры, гукавой гамы ў му­зыцы і г. д. Та­кім чынам, мы пераходзім да відавой дыферэн­цыя­цыі мастацтва



[1] Гл.: Поспелов Г.Н. Искусство и эстетика.— М., 1984.— С. 81–82.

[2] Скиба В.А., Чернец Л.В. Образ художественный // Введение в ли­те­ра­ту­ро­­ве­де­­ние. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чер­­нец.—М., 2000.— С. 219.

[3] Аб асаблівасцях узаемадачыненняў дадзеных паняццяў-тэрмінаў і пэў­най «іе­рар­хіі» ўнутры іх гл. у раздзеле «Літаратурны твор», п. «Персанаж», пп. «Агуль­нае па­няцце аб персанажы».

Чытаць кнігу далей можна тут: https://studfile.net/preview/5792453/

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси