Тыдзень дзіцячай кнігі ў Брэсце


Тыдзень дзіцячай кнігі ў Брэсце

07.04.2020                                                          Новости


Тыдзень дзіцячай кнігі штогод адзначаецца падчас вясновых канікулаў. Менавіта ў гэты час школьнікі актыўна наведваюць бібліятэкі і кнігарні, каб знайсці сваю любімую кнігу і выправіцца ў чароўны свет прыгод і адкрыццяў.

Падчас канікул звычайна працуюць лагеры адпачынку, і ў іх для сустрэчы з дзецьмі ахвотна прыходзяць пісьменнікі. Сёлетняя няпростая эпідэміялагічная сітуацыя, безумоўна, унесла свае карэктывы, але кніга па-ранейшаму застаецца лепшым сябрам школьнікаў. Каб хлопчыкі і дзяўчынкі не забыліся пра яе, журналісты тэлерадыёкампаніі “Брэст” падрыхтавалі рэпартаж з удзелам музычнага педагога і пісьменніцы Ірыны Морых.ф

Творчы шлях гэтай таленавітай жанчыны пачаўся у зусім юным узросце: свае першыя вершы яна напісала ў 9 гадоў. Сёння ў творчай скарбонцы пісьменніцы ёсць і фантазійныя, і казачныя кнігі. Незвычайнымі прыгодамі напоўнены яе выданні “Марго і чароўны экран” і “Таямніца крамы цацак”.

Гаворачы з юнымі чытачамі праз экран тэлебачання, Ірына Барысаўна дае ім парады, а таксама знаёміць брастаўчан са сваімі кніжнымі навінкамі.

Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ